viasna on patreon

У Мінску пачынаюць судзіць студэнта нібыта за адміністраванне "нацыяналістычнага чату беларусаў і ўкраінцаў"

2024 2024-05-28T09:46:19+0300 2024-05-28T09:46:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/minski-haradski-sud_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 28 траўня распачынаецца судовы працэс над 18-гадовым студэнтам першага курса БДПУ Германам Лебедзевым. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько.

ГУБАЗіК затрымаў Германа ў верасні 2023 года — праз месяц пасля таго, як ям споўнілася 18 гадоў. На "пакаяльным відэа" затрыманы казаў, што нібыта "адміністраваў нацыяналістычны чат беларусаў і ўкраінцаў", дзе публікавалася жорсткасць у дачыненні да расійскіх вайскоўцаў. Таксама хлопец "прызнаецца" ў распаўсюдзе "нацысцкіх і экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Пасля затрымання хлопца тры разы судзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрылаў) за рэпосты з тэлеграм-канала NEXTA і "Беларусь галаўнога мозга", за што ён цэлы месяц правёў на "сутках".

Падтрымаць вязня: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Герман Алегавіч Лебедзеў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства