Затрыманні акцёра і выкладчыка: хроніка рэпрэсій у першыя дні чэрвеня Дапоўнена
У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-3 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У "экстрэмісцкім" тэлеграм-канале "экстрэмісцкага фармавання" Belsat прызналі "экстрэмісцкім" адзін допіс
Суд Партызанскага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» адзін допіс у тэлеграм-канале Belsat — гэта пост пра тое, як мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр падтрымлівае вайну з Украінай.
Адзначым, што раней Belsat быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем», а ягоныя сацсеткі дадаткова — «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі:
- Telegram-каналы і чаты «МОВА ТУТ», «Mikałaj Łukašenka Ž # КрывiяТг», «ШапитоДичь», «Народный репортер»;
- Youtube-каналы «БелДиаспораТВ», «Belarusian Americans Org»;
- Facebook-старонкі «Беларускi нацыянальны кангрэс», «Сергей Петрухин»;
- Старонка ва «Укантакце» «NEXTA Белоруссия 97%. Поддержка. Помощь»;
- Старонкі ў «Аднакласніках» «Новости Беларуси от Reform.nеws», «Сяргей Пятрухiн»;
- Instagram-старонка «kaciaberlin»;
Прадмову Язэпа Янушкевіча да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча прызналі «экстрэмісцкай»
Суд Жыткавіцкага раёну 24 траўня прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прадмову Язэпа Янушкевіча да збора твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Адзначым, што двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» у лістападзе 2023 году тым жа судом Жыткавіцкага раёну. Пазней рашэнне раённага суда адмяніў прэзідыум Гомельскага абласнога суда 11 сакавіка 2024 года.
Цяпер гэты самы двухтомнік беларускага класіка зноў з'явіўся ў адпаведным спісе на сайце Мінінфарма — аднак на гэты раз «экстрэмісцкай» прызнаная толькі прадмова да яго.
Затрыманы вартаўнік мсціслаўскага будаўнічага каледжа Станіслаў Сцепчанкоў
На "пакаяльным відэа" мужчыну прымусілі сказаць, што ён распаўсюджваў «экстрэмісцкія» і нацысцкія матэрыялы, а таксама прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана "Перамога".
Затрыманы выкладчык БДУ Алег Насань
Сцвярджаецца, што затрыманы быў падпісаны на "экстрэмісцкія рэсурсы", у 2020-ым годзе "падтрымліваў апазіцыю", а таксама звяртаўся ў чат-бот "Чорнай кнігі Беларусі".
Акцёра Кірыла Аллахвердзяна затрымалі за супрацу з незалежным СМІ
Яго абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 КК) праз тое, што ён здымаўся ў міліцэйскай форме ў роліках Belsat. Абноўлена: Праз пэўны чат Кірыл выйшаў на волю.