viasna on patreon

Мужчыну прысудзілі 2,5 гады "хатняй хіміі" за каментар пра інспектарку мінскай міліцыі

2024 2024-06-03T17:42:20+0300 2024-06-03T17:46:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dom_pravasuddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 15 траўня асудзілі Аляксандра Саевіча паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Аляксандру два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і штраф памерам 100 базавых велічыняў (4000 рублёў).

Дом правасуддзя. Фота spring96.org

Мінчука абвінавацілі ў тым, што ён 22 кастрычніка 2021 года напісаў інтэрнэт-каментар у бок старшай інспектаркі крымінальна-выканаўчай інспекцыі УУС Савецкага раёна Мінска. Паводле судовай пастановы, Аляксандр убачыў у тэлеграм-канале публікацыю з фотаздымкам і асабістымі данымі інспектаркі, пад якой і пакінуў каментар у чаце тэлеграм-канала. Мужчына цалкам прызнаў віну.

Міліцыянтка, пра якую быў напісаны каментар, запатрабавала 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Да суда Аляксандр утрымліваўся пад вартай, а пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі ў судовай зале. Мабільны тэлефон мужчыны канфіскавалі як "сродак здзяйснення злачынства".

Аляксандр Саевіч мае вышэйшую адукацыю і працуе менеджарам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства