viasna on patreon

У Гомелі па пратэсных артыкулах судзяць працаўніка гандлёвага дома "Рогачевъ"

2024 2024-06-05T09:16:19+0300 2024-06-05T09:20:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhalezka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Жалезка. Фота з сацыяльных сетак.

Дзяніс Жалезка. Фота з сацыяльных сетак.

У Гомельскім абласным судзе пятага чэрвеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Дзяніса Жалезкі з Гомеля. Справу прызначаны разглядаць суддзя Дзмітрый Казлоў.

Вядома, што мужчыну абвінавачваюць па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ:

  • ч. 1 арт. 130 (“распальванне іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы”);
  • арт. 188 (“паклёп”);
  • ч. 3 арт. 203-1 (“незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных”);
  • ч. 1 арт. 342 (“арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”);
  • ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (“садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”);
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі);
  • ч. 1 арт. 368 (абраза Аляксандра Лукашэнкі);
  • арт. 369 (“абраза прадстаўніка ўлады”);
  • арт. 369-1 (“дыскрэдытацыя РБ”).

Як паведамляе “Гомельская вясна”, апошні запіс на ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" быў зроблены яшчэ ў сакавіку 2022 года. Акалічнасці ўзбуджэння крымінальнай справы супраць Дзяніса высвятляюцца праваабаронцамі. 

Дзяніс Жалезка – ўраджэнец Петрыкава, скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыіі, працаваў у гандлёвым доме Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната, які знаходзіцца ў Гомелі.

Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства