viasna on patreon

"Я не баюся. Няхай яны баяцца!"

2024 2024-06-11T10:23:54+0300 2024-07-03T19:46:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki-arlou-poster-fr-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Malanka Media, незалежнае беларускае СМІ, Праваабарончы цэнтр "Вясна", Russia-Libertés і Espace Libertés/Reforum Space Paris пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі рады запрасіць вас на адкрыццё выставы аб пераплеценых лёсах двух выбітных праваабаронцаў, вязняў сумлення і лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага і Алега Арлова.

Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца, заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна", асуджаны ў 2023 годзе на 10 гадоў турмы за сваю праваабарончую дзейнасць. Алесь — адзін з самых значных праваабаронцаў у сучаснай Беларусі. Яго праца і намаганні накіраваныя на абарону грамадзянскіх свабод і барацьбу за дэмакратыю ў краіне, што жыве пад дыктатурай з 1994 года.

Даўні сябар Алеся Бяляцкага, Алег Арлоў — не менш выбітная фігура ў галіне правоў чалавека ў Расіі, адзін з заснавальнікаў Цэнтра абароны правоў чалавека "Мемарыял", лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, нядаўна асуджаны на 2,5 гады калоніі за свае выказванні супраць вайны ва Украіне.

У час набліжэння Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы, на якіх спартоўцы з гэтых дзвюх краін будуць маршыраваць пад нейтральным сцягам, мы хочам з дапамогай гэтай выставы прыцягнуць увагу да грамадзянскай супольнасці абедзвюх краін, голас якой цалкам заглушылі, але якая, нягледзячы на ўсе намаганні прымусіць яе замаўчаць, працягвае змагацца за правы чалавека і свабоду выказвання меркаванняў.

Вячэрняя праграма:

2 ліпеня, 19.00

Адкрыццё выставы;

Паказ фільма "Правілы жыцця Аляксея Бяляцкага". Рэжысёры Юрый Буцько і Александрына Глаголева. Літва, 2023 год (29 хвілін);

Чытанне лістоў беларускіх і расійскіх палітвязняў.

Праграма мерапрыемстваў:

3 ліпеня, 19.00

Паказ фільма Манон Луазо "Беларусь, апошняя дыктатура ў Еўропе". Францыя, 2018 (57 хвілін);

Абмеркаванне з аўтаркай працы над фільмам у Беларусі і пра жыццё ў краіне, якую даўно называюць "апошняй дыктатурай Еўропы", што, з аднаго боку, раўняецца на Маскву, а з другога — шмат гадоў супрацьстаіць дзяржаўнаму катку і зноў марыць пра Беларускую вясну.

4 ліпеня, 19.00

Паказ фільма Вольгі Кравец "Ужо цямнее". Расія-Францыя, 2016 (52 хвілін);

Абмеркаванне з аўтаркай тэмы палітычных рэпрэсій у Расіі, і аповяд пра сем'і ды трансфaрмацыі іх жыцця, калі адзін з блізкіх — "вораг дзяржавы".

5 ліпеня, 19.00

Чытанне лістоў беларускіх і расійскіх палітвязняў.

Выстава працягнецца па 30 ліпеня

Дзе: Espace Libertés / Reforum Space Paris

16 rue Oberkampf, Paris 11

Кантакт для прэсы: politicalprisoners.exhibition@gmail.com

Уваход вольны па запісе: espacel@russie-libertes.org 

poster-fr_02.jpg

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства