viasna on patreon

Папаўненні ў спісе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў, новыя затрыманні: хроніка пераследу 14 чэрвеня

2024 2024-06-14T16:38:00+0300 2024-06-14T16:52:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/amap_14_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Папаўненне ў спісе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў

Суд Мядзельскага раёну 12 чэрвеня прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» адразу 10 відэаролікаў блогера «FreshMeatOMG». Сярод іх і ролік "В Беларуси мужчину задержали за видео о плохих дорогах" — адзначым, што такі выпадак сапраўды быў, відэа пра гэта апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі:

Telegram-каналы і чаты «Медики.Гродно», «Роспартизан»;

YouTube-канал «Инициатива Курорта Нарочь»;

Старонкі ў сацсетках праекту «Media IQ»;

Кнігі «Монографии Виктора Суворова (В.Б. Резуна): День "М". Когда началась Вторая Мировая война?», «Ледокол. Кто начал Вторую Мировую войну?»;

TikTok-старонкі «Чарадзей», «Kaniušeŭski», «zmahar_», «Belarus».


У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 20 чалавек — цяпер у ім 4154 прозвішчы

14 чэрвеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі палітычнага актывіста і сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Разам» Івана Краўцова, а таксама асуджанага за данаты Аляксандра Верасовіча.


Сілавікі затрымалі беларуса, які “пісаў пагрозы” міліцыянтам і суддзям

 У міліцэйскім відэа мужчына кажа, што зарэгістраваўся ў плане “Перамога”. Праўладны канал "Кніга Гу "База" апублікаваў відэа пра затрыманне беларуса, які "зарэгістраваўся ў плане “Перамога” і пакідаў каментары ў тэлеграм-чатах.

У роліку паказваюць скрыншоты паведамленняў ад карыстальніка Restvrt77. У якіх чатах яны былі напісаныя, не ўдакладняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства