viasna on patreon

Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-06-17T16:44:50+0300 2024-06-17T17:08:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marsh_minsk_06.08.202027.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

17 чэрвеня 2024 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што зняволенне пад варту і далейшае пазбаўленне волі за розную пратэсную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для ўціску грамадскай ды палітычнай актыўнасці, салідарнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна больш жорсткім і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, што крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што ёю праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў, а таксама за падтрымку гэтых суб'ектаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.

Нам вядома аб асуджэнні:

Вячаслава Негадзенкі паводле арт. 361-1 КК па абвінавачванні ў арганізацыі або ўваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандра Іоды паводле арт. 342, 361-2 КК па абвінавачванні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх, і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі,

а таксама аб заключэнні пад варту:

Язэпа Дулебы паводле арт. 361-1 КК па абвінавачванні ў арганізацыі або ўваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання;

Анатоля Валадзько паводле ч. 1 арт. 290-1 і арт. 361-2 КК па абвінавачванні ў фінансаванні тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці за ахвяраванні пратэсным ініцыятывам;

Аксаны Ляпко паводле арт. 361-2 КК па абвінавачванні ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены" і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Вячаслава Негадзенку, Аляксандра Іоду, Язэпа Дулебу, Анатоля Валадзько, Аксану Ляпко;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных ды спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Lawtrend;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Беларускі ПЭН;

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства