viasna on patreon

Затрыманні за TikTok-відэа, каментары ў Telegram і паведамленні ў ЧКБ: хроніка пераследу 18 чэрвеня Дапоўнена

2024 2024-06-18T16:05:00+0300 2024-06-18T19:31:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne_minsk_29.11.2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Баранавічах затрымалі школьнага настаўніка

ihar-iljukevicz.jpg
Ігар Ільюкевіч

Затрыманы — 53-гадовы Ігар Ільюкевіч.

Паведамляецца, што мужчына працуе ў СШ №1. На "пакаяльным відэа" ад 18 чэрвеня ён "прызнаецца" ў тым, што пакідаў абразлівыя каментары пра міліцыянтаў і Лукашэнку.


Супрацоўніцу дзяржаўнай установы затрымалі за тое, што яна нібыта дасылала ў "Чорную кнігу Беларусі" інфармацыю пра калег

Таксама яе абвінавацілі ў тым, што яна разам з сынам, які на той момант быў непаўнагадовым, была на паслявыбарчай акцыі пратэсту, прайшла рэгістрацыю ў чат-боце плана "Перамога", а таксама "распаўсюджвала абразлівыя калажы з фота прадстаўнікоў улады".


Супрацоўніка бабруйскай ТЭЦ затрымалі за каментары ў Telegram

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі 18 чэрвеня, што мужчына пісаў негатыўныя каментары з абразамі і заклікамі да гвалту ў адрас прадстаўнікоў улады.


Жыхарку Віцебска затрымалі за TikTok-відэа

На "пакаяльным відэа" ад 18 чэрвеня жанчына "прызнаецца" ў тым, што размяшчала ў TikTok інфармацыю з "экстрэмісцкіх" каналаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства