viasna on patreon

Ліквідацыя грамадскіх арганізацый, новыя затрыманні: хроніка пераследу 20 чэрвеня Дапоўнена

2024 2024-06-20T18:09:00+0300 2024-06-21T06:52:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uliana-vicebsk-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Гродне быў затрыманы пеўчы хору Даніэль-Ландсей Кейта

На «пакаяльным відэа» мужчына «прызнаецца» ў тым, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, пакідаў негатыўныя каментары пра міліцыянтаў і прадстаўнікоў улады, а таксама дрэнна ставіўся да расійскіх вайскоўцаў, якія ваююць ва Украіне.

Вядома, што затрыманы — лаўрэат I ступені рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў ім. Шаляпіна і лаўрэат III ступені міжнароднага конкурсу юных вакалістаў ім. Шаляпіна.


Праект "moladz.hеlp" і ягоныя сацсеткі прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі"

Гаворка пра сайт, старонку ў Instagram, лагатып, а таксама Telegram-каналы і чаты «moladz.hеlp|центр прав молодёжи», «Распределение 2024 РБ|Обсуждение», «Призыв 2024 РБ|Обсуждение». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 17 чэрвеня.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

Telegram-каналы і чаты «+ Вертикаль», «Еурапейскi Дыялог»;
Старонка ў «Аднакласніках» «НАРОДНЫЙ РЕПОРТЕР»;
TikTok-старонкі «Евангелле Св.Лукер’i Рыгораўны», «agulina192», «Простымi Словамi», «novy chas».


Затрымалі жыхарку Бабруйску Алену Багданаву

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што жанчына «сваімі відэаздымкамі дастала ўвесь горад» — яна нібыта «чаплялася і абражала жыхароў Бабруйска».

Таксама паведамляецца, што на сваёй старонцы ў TikTok яна распаўсюджвала «экстрэмісцкія матэрыялы».

Orsha.eu прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі"

Прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі Аршанскі партал orsha.eu разам са сваімі сацсеткамі. Рэгіянальны сайт асвятляе грамадска-палітычнае і сацыяльнае жыццё Аршаншчыны, а таксама праваабарончую тэматыку.

Адпаведнае рашэнне прыняў 18 чэрвеня суд Аршанскага раёна і Оршы, піша vitebsk_info


Улады ліквідавалі найстарэйшую жаночую арганізацыю Віцебска

Суддзя Віцебскага абласнога суда Вольга Іллюшонак 19 чэрвеня пастанавіла пачаць ліквідацыю Беларускага грамадскага аб'яднання жанчын «Ульяна». Ініцыятарам закрыцця ГА стала кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі краіны, піша "Віцебская вясна".

БГА "Ульяна" больш за 26 гадоў аб'ядноўвала актыўных жанчын для таго, каб іх энергію накіраваць на рэалізацыю грамадска значных праектаў па аказанні дапамогі жанчынам, дзецям і сем'ям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Практычна ўсе праекты былі рэалізаваны сумесна з мясцовымі органамі выканаўчай улады.


У Менску ліквідуюць аб’яднанне “Разам”

Менскі гарадзкі суд 19 чэрвеня разглядаў пазоў Міністэрства юстыцыі з патрабаваннем ліквідаваць грамадскае аб’яднанне садзейнічання беларуска-расейскай інтэграцыі «Разам».  Вынікі разгляду пазову пакуль невядомыя.

Паводле звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР), арганізацыю зарэгістравалі 1 сакавіка 1999 году.


Затрыманы выкладчык мінскага ўніверсітэта

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчыну затрымалі ў ягоны дзень народзінаў —  20 чэрвеня яму споўнілася 32 гады.

У «пакаяльным відэа» выкладчыка прымусілі сказаць, што ён нібыта адправіў у «Чорную кнігу Беларусі» інфармацыю пра супрацоўніка АМАПа і аднаго з выкладчыкаў.


Палітвязня Руслана Волкава могуць перавесці на турэмны рэжым

Руслана Волкава затрымалі 4 чэрвеня 2021 года ў Іўеўскім раёне пры спробе перасекчы беларуска-літоўскую мяжу, каб перабрацца ў Еўрасаюз. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" (арт. 293 КК) у Брэсце ў жніўні 2020 года.

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста Руслану прызначылі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбывае ў наваполацкай калоніі № 1.

Стала вядома, што 1 ліпеня ў Наваполацку адбудзецца суд па замене Руслану рэжыма ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Віталь Лапко.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Руслан Ісаевіч Волкаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства