viasna on patreon

Магілёўскую керамістку асудзілі на 1,5 года калоніі за перасланае відэа з выбарчага ўчастка

2024 2024-06-20T17:16:29+0300 2024-06-20T17:16:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/alena-karpenka_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 30 траўня асудзілі Алену Карпенку паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Касцюк прызначыла Алене адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

alena-karpenka_.jpg
Алена Карпенка

Дзяржаўная прапаганда абвінаваціла дзяўчыну ў тым, што яна запісала відэа, як выбарчы ўчастак №87 (быў размешчаны на тэрыторыі Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы) закрыўся раней за афіцыйны час. Па версіі прапагандысткі Крысціны Бармуцкай, дзяўчына адправіла ролік у «экстрэмісцкі канал», аднак насамрэч яна адправіла відэа сяброўцы за мяжу. Пасля інцыдэнту Алена атрымала адміністрацыйны арышт.

Нейкі час дзяўчына працавала архітэктарам, а пасля стала мастачкай. Яна робіць розныя ўпрыгожанні ды посуд з керамікі, а таксама займаецца каліграфіяй і роспісам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства