viasna on patreon

Затрыманні, спецвытворчасць, ціск на палітвязняў: хроніка пераследу 21 чэрвеня Дапоўнена

2024 2024-06-21T14:04:18+0300 2024-06-21T19:24:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nikanovich_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Мінску затрымалі дырэктарку ТАА «Маяк Хоум»

Сцвярджаецца, што жанчына ў 2020-ым ўдзельнічала ў дваровых сустрэчах і акцыях пратэсту, а таксама даслала ў чат-бот «Чорнай кнігі Беларусі» інфармацыю пра міліцыянта, а ў іншую ініцыятыву — пра дзвюх настаўніц.


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

  • Telegram-каналы «Скринька Пандори», «Адвокаты прав человека», «Право на защиту»;
  • TikTok-старонка «докторкто».

Мінінфарм абмежаваў доступ да сайта baranovichi24.bу

Пра гэта «Медыязоне» паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Паводле яе, прычынай блакіроўкі стаў артыкул выдання «Еўрарадыё», размешчаны на сайце. Нагадаем, у Беларусі «Еўрарадыё» прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем».


"Хапун" у Фаніпалі — затрымалі адразу шэсць чалавек

Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Паводле папярэдняй інфармацыі, сярод затрыманых Андрэй і Ірына Шайкоўскія, Вікторыя Янушкевіч, Іван Мельнік.


Палітвязню Аляксандру Гашнікаву узмацнілі пакаранне

Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба

У судзе Наваполацка 28 траўня разгледзелі справу аб узмацненні палітвязню рэжыма ўтрымання. Па рашэнні суддзі Віталя Лапко Аляксандра перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

Нагадаем, Аляксандр — супрацоўнік Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне. Яго затрымалі 18 верасня 2021 года па справе "Рабочага руху". У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 года суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Аляксандра вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і прызначыў яму 14 гадоў зняволення. Палітвязень адбывае свой тэрмін у наваполацкай калоніі № 1. 


За ўдзел у акцыі пратэсту затрыманы жыхар Мінска Глеб Нікановіч 

Праўладныя тэлеграм-каналы абвінавацілі яго і ў «каардынацыі пратэстаў» — ён пакідаў каментары з месцазнаходжаннем міліцыянтаў у горадзе.

Сілавікі таксама напісалі пра «нетрадыцыйнасць яго палітычнай арыентацыі» — за татуіроўку акцёра Білі Хэрынгтана.


Крымінальныя справы ў парадку «спецвытворчасці» распачаты ў дачыненні да 108 чалавек

Пра гэта журналістам заявіў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара.

Паводле яго, «гэтых асоб выяўляюць на сістэмнай аснове і збіраюць доказы іх віны». У тым ліку, выяўляюць іх маёмасць з мэтай далейшай канфіскацыі і звароту ў даход дзяржавы ў якасці кампенсацыі нанесенай шкоды. Па большасці крымінальных спраў, дадаў Гара, накладаецца арышт на маёмасць асоб, якія прыцягваюцца ў якасці абвінавачаных.

«Гэта і кватэры, і дамы, і ўчасткі, і дарагія аўтамабілі. Шмат маёмасці, якая павінна быць па рашэнні суда звернута ў даход дзяржавы».


Палітвязня Руслана Волкава будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" 

Стала вядома, што 1 ліпеня ў Наваполацку адбудзецца над Русланам паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Віталь Лапко.

Руслана затрымалі 4 чэрвеня 2021 года ў Іўеўскім раёне пры спробе перасекчы беларуска-літоўскую мяжу, каб перабрацца ў Еўрасаюз. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" (арт. 293 КК) у Брэсце ў жніўні 2020 года.

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста Руслану прызначылі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбывае ў наваполацкай калоніі № 1.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства