viasna on patreon

Новыя "экстрэмісцкія фармаванні" і затрыманні: хроніка пераследу 25-26 чэрвеня Дапоўнена

2024 2024-06-26T07:22:00+0300 2024-06-27T06:59:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne-z-simvolika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 - 26 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" відэа блогера Максіма Каца пра беларускія пратэсты

Гаворка пра відэа «Год назад Беларусь проголосовала против Лукашенко. Что это изменило», апублікаванае ў 2021 годзе. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёну Магілёва 24 чэрвеня.

Акрамя таго, 25 чэрвеня суд Ленінскага раёну Гродна прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» адразу 28 старонак у сацыяльных сетках праекту «Мова Нанова».

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

Telegram-канал «Arischer Weg | Арийский Путь»;
Старонкі ў «Аднакласніках» «Остановите Лукашенко», «Правовая инициатива»;
Відэаролік «Белорусские протесты на пальцах»;
TikTok-старонка «ne_mauchy».


На Віцебшчыне ліквідаванае РГАФедэрацыя хакея з мячом"

Суддзя Віцебскага абласнога суда Віктар Быстроў 19 чэрвеня пастанавіў ліквідаваць Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Федэрацыя хакея з мячом".

Як піша “Віцебская вясна”, суд адбыўся па ініцыятыве кіраўніцтва Міністрэрства юстыцыі.

РГА "Федэрацыя хакея з мячом" была зарэгістравана ў чэрвені 2002 года ў гарадскім пасёлку Баравуха Віцебскай вобласці. На працягу больш за дваццаць гадоў сябры гэтага некамерцыйнага аб’яднання грамадзян рабілі намаганні па развіццю хакея ў Беларусі.


У Беларусі яшчэ адно "экстрэмісцкае фармаванне" — суполка "Жыве Беларусь"

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 26 чэрвеня.

Паводле ведамства, дачыненне да суполкі "Жыве Беларусь" ва "Укантакце" маюць Цярпілоўскі Юрый, Кондрусь Уладзімір, Рэдзікульцава Катажына і грамадзянін РФ Лаеўскі Міхаіл.


Cілавікі паказалі кадры затрымання мужчыны за ўдзел у пратэстах

Паводле іх, мужчына працуе ў страхавой кампаніі, а ў 2020-ым годзе прымаў удзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту.

Яго затрымлівалі сілавікі ў поўным абмундзіраванні і са зброяй. Таксама мужчыну абвінавацілі ў «экстрэмісцкіх» падпісках.


Раніцай на вуліцы Усходняй у Мінску жорстка затрымалі хлопца

Як паведамляюць відавочцы, затрыманне адбылося каля 9 раніцы — трое чалавек у цывільным накінуліся на мінчука і павалілі на зямлю.

На крыкі хлопца аб дапамозе выйшла ягоная маці, якой сказалі, што вязуць хлопца ў Першамайскі РУУС.

Папярэдне, затрыманага клічуць Аляксандр.


У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі фармаваннямі" шэраг ініцыятыў і праектаў

Гаворка пра грамадскую арганізацыю «Білорусь 2.0 Робімо Разам», вайсковы клуб «Літвіны», праекты «Media IQ» і «Обычное утро».

Усе яны былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі» на падставе рашэння КДБ ад 18 чэрвеня. Таксама ведамства пералічыла прозвішчы людзей, якія нібыта маюць дачыненне да вышэйзгаданых ініцыятыў:

• «Білорусь 2.0 Робімо Разам» — Бульба (Чыслаў) Сяргей, Мартынава Таццяна, Верамейчык Васіль, Кучараў Міхаіл, Кушнераў Андрэй, Шарапін Павел, Юрчанка Сяргей, Пашкевіч Вольга, Дулеба Іосіф.
• «Літвіны» — Шалыгін Сяргей, Барадзіч Сяргей, Мацкевіч Міхаіл, Клачко Аляксандр, Пуцыковіч Аляксандра, Чапега Сяргей.
• «Media IQ» — Белахвосцік Надзея, Худанаў Аляксей, Глухава Дар'я, Быкоўскі Павел, Верашчагіна Алена, Сайфулаеў Антон, Піткевіч Паліна, Шунтаў Аляксей, Шарко Ала, Малішэўскі Віктар.
• «Обычное утро» — Місуно Канстанцін, Лабунская Людміла.


Тэлеканал "Белсат" будзе заблакаваны ў Расіі

Крэмль уводзіць забарону на вяшчанне і блакіроўку ў Расіі больш чым 80 замежных СМІ, піша @motolkohelp.

У пералік патрапіў і беларускі тэлеканал «Белсат», а таксама спадарожнікавы пакет «Svoboda Satellite Package» і іншыя СМІ, якія базуюцца ў краінах ЕС.


Студэнта затрымалі за каментары пра чырвона-зялёны сцяг і жаданне ваяваць за Украіну

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае відэа» з хлопцам, які пісаў каментары ў адкрытым тэлеграм-чаце 9-класнікаў.

Затрыманы «прызнаецца» ў тым, што пісаў пра чырвона-зялёны сцяг, прадстаўнікоў улады і Лукашэнку.

Ён таксама казаў аб тым, што хоча паехаць ва Украіну і ваяваць супраць расіян.


Затрымалі беларуса, які абурыўся Z-сімволікай у Брэсце

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Яны сцвярджаюць, што мужчына ўжо знаходзіцца ў ізалятары.

Днямі ў TikTok з'явілася відэа, дзе жыхарка Брэста абурылася таму, што па горадзе ходзяць людзі са сцягамі «Za Россию» і «ЧВК Вагнер» — беларуска хацела высветліць, хто яны такія і чаму ходзяць з такой сімволікай па Брэсце. Да яе далучыўся хлопец, які праходзіў міма, — яго таксама абурыў гэты факт.

Брэсцкі ГУБАЗіК пачаў паляванне на беларусаў за абурэнне Z-сімволікай — хлопец затрыманы, жанчына паспела з'ехаць за мяжу.


Кнігі палітзняволенага Паўла Севярынца прызнаныя "экстрэмісцкімі"

Гаворка пра кнігі Паўла Севярынца «Каменнае сэрца», «Люблю БЕЛАРУСЬ: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі», «Беларусалім. Кніга другая. Сэрца сьвятла». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Кастрычніцкага раёну Мінска 20 чэрвеня.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

Telegram-каналы і чаты «ПослеЗавтра», «все останутся, а я умру»;

Instagram старонка «bessmertnii7291»;

Старонка ва «Укантакце» «Илья Миронов»;

Facebook-старонкі «Беларусы Беластоку», «Полоцк, Новополоцк – Новости Полотчины»;

TikTok-старонкі «Хартия97», «Based Belarus», «Aleksandra», «граннеуружовайпанаме».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства