viasna on patreon

Завочны суд над эксперткай-псіхалагіняй Вольгай Вялічка прызначаны на першага ліпеня

2024 2024-06-26T12:26:13+0300 2024-06-26T12:26:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/volga_vialichka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Вялічка.

Вольга Вялічка.

Гродзенскі абласны суд першага ліпеня ў парадку спецвытворчасці пачне разгляд крымінальнай справы эксперткі ў галіне псіхалогіі, былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса ў Гродна Вольгі Вялічкі.

Справу прызначаны разглядаць суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Вольгу вінавацяць па сямі крымінальных артыкулах:

  • ч. 1 арт. 342 (“арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”);
  • ч. 2 арт. 367 (“паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі”);
  • ч. 3. арт. 210 (“крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі”);
  • ч. 3 арт. 203-1 (“незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных”);
  • ч. 2 арт. 361-4 ч. (“садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”);
  • ч. 1 арт. 130 (“распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы”).
  • арт. 193-1 (“незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці (артыкул выключаны з 19.07.2019).

Спецвытворчасць у дачыненні да Вольгі Вялічкі Следчы камітэт распачаў 5 сакавіка.

Гродзенскі дзіцячы хоспіс, якім яна кіравала раней, ліквідаваны па рашэнні гарадзенскіх уладаў, а сама Вольга са снежня 2020 года жыве за мяжой і працягвае працу па развіцці сістэмы паліятыўнай дапамогі дзецям і дарослым.

Нядаўна Вялічка выдала кнігу пра свет вачыма дзяцей палітвязняў "Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме". 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства