viasna on patreon

За ўдзел у акцыях пратэсту і данаты да 5,5 гадоў калоніі асудзілі настаўніцу мінскай гімназіі

2024 2024-06-26T17:18:18+0300 2024-06-26T17:22:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hmialnickaya.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе да пяці з паловай гадоў калоніі асудзілі 24-гадовую настаўніцу гімназіі Дар'ю Хмяльніцкую. Прысуд быў вынесены яшчэ 29 красавіка, але пра вынік суда стала вядома толькі цяпер. Палітзняволеную абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 361-3 КК(фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне). Справу разглядала суддзя Алена Ананіч.

Вядома, што пасля заканчэння філфак БДУ Дар'я пайшла працаваць у беларускаймоўную гімназію № 23 у Мінску, дзе сама навучалася. Таксама яна паступіла ў магістратуру філфака БДУ.

Пад вартай дзяўчына ўтрымліваецца з 16 кастрычніка мінулага году. Нядаўна, 16 чэрвеня, Дар'я ў зняволенні адзначыла сваё 24-годдзе.

Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Дар'я Андрэеўна Хмяльніцкая

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства