За перадачы ў СІЗА і дапамогу зняволеным судзяць жыхарку Брэста
https://spring96.org./be/news/115650
2024
2024-07-02T10:56:13+0300
2024-07-02T10:56:13+0300
2024-07-02T11:40:44+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/brest_oblastnoy_sud_2019_1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брэсцкі абласны суд другога ліпеня пачынае разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Ірыны Бандарэнкі, якую абвінавачваюць па двух частках арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядае суддзя Дзмітрый Куроўскі.
Паводле інфармацыі “Берасцейскай вясны”, Ірына Бандарэнка працяглы час рабіла невялікія грашовыя пераводы зняволеным, а таксама насіла перадачы ў СІЗА-7 Брэста. Праз гэта да яе ўжо доўгі час была асаблівая ўвага сілавікоў, жанчыну неаднаразова затрымлівалі (сакавік і лістапад 2023 года).
А ў канцы красавіка 2024 года Ірыну змясцілі пад варту да суда.
Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030, Ірына Аляксандраўна Бандарэнка.