Праўладныя СМІ каментуюць суд над былой дырэктаркай дзіцячага хоспіса Вольгай Вялічка
Адыёзная праўладная газета “Гродненская праўда” паведаміла пра акалічнасці крымінальнага пераследу эксперткі ў галіне псіхалогіі, былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса ў Гродна Вольгі Вялічкі. Завочны суд над ёй пачаўся першага ліпеня ў Гродненскім абласным судзе.
Вольга Вялічка, на думку абвінавачвання, удзельнічала ў пратэстах восенню 2020 года, выходзіла на праезную частку, блакуючы рух, стаяла “ў счэпцы” і непадпарадкоўвалася патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
Таксама ў 2018 годзе жанчына нібыта выкрала 6000 рублёў ад спонсараў, пералічаныя для куплі апарата ШВЛ хвораму дзіцяці. Таксама ў віну ставіцца, што Вольга нібыта дзейнічала ад імя ліквідаванай арганізацыі.
Пракуроры вывучылі інтэрнэт-рэсурсы і разліковы рахунак хоспіса. Яны заключылі, што хоспіс працаваў пад дыстанцыйным кіраўніцтвам дырэктара ў вышуку. А творчасць падапечных хоспіса, выкарыстоўвалася для маральнай падтрымкі "асоб, асуджаных за здзяйсненне наўмысных злачынстваў".
Суд над Вольгай Вялічка праходзіць ў парадку спецыяльнай вытворчасці паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Завочны суд над эксперткай-псіхалагіняй Вольгай Вялічка прызначаны на першага ліпеня
Яшчэ ў 2020 годзе яна з'ехала за мяжу, баючыся пераследу.