viasna on patreon

Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-07-03T18:19:02+0300 2024-07-03T18:19:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne_14_viasna10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

3 ліпеня 2024 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што зняволенне пад варту і далейшае пазбаўленне волі за розную пратэсную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для ўціску грамадскай ды палітычнай актыўнасці, салідарнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна больш жорсткім і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, што крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што ёю праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў, а таксама за падтрымку гэтых суб'ектаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.

Так,

  1. Ірына Клязовіч узятая пад варту паводле абвінавачвання ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванне пратэстнай супольнасці;
  2. Марына Гацура ўзятая пад варту па абвінавачванні ў падтрымцы экстрэмісцкай дзейнасці па выніках затрыманняў, звязаных з ініцыятывай дапамогі палітвязням;
  3. Віктар Нікіфараў асуджаны паводле ч. 2 арт. 361-3 КК за ахвяраванне беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на баку ўкраінскіх уладаў супраць расейскай агрэсіі, да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  4. Надзея Лескавец узятая пад варту паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК;
  5. Ірына Пагадаева заключана пад варту па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК;
  6. Глеб Дудко заключаны пад варту па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК;
  7. Жанна Дашкевіч узятая пад варту паводле арт. 361-1 і ч. 2 арт. 361-3 КК паводле абвінавачвання ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні і за ахвяраванне беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на баку ўкраінскіх уладаў супраць расейскай агрэсіі,
  8. Ілля Гумбар заключаны пад варту па арт. 361-4 КК па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены" і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Ірына Клязовіч, Марыну Гацуру, Віктара Нікіфарава, Надзею Лескавец, Ірыну Погодаеву, Глеба Дудко, Жанну Дашкевіч, Іллю Гумбара;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных ды спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Lawtrend;

Беларускі ПЭН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства