viasna on patreon

Грамадзяніна Польшчы асудзілі да 14 гадоў калоніі за "шпіянаж" і "агентурную дзейнасць"

2024 2024-07-08T10:57:04+0300 2024-07-08T12:11:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tomashbiaroza.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкім абласным судзе грамадзяніна Польшчы Томаша Бярозу асудзілі да 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў "агентурнай дзейнасці" (ч. 1 арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса) і "шпіянажы" (арт. 358 Крымінальнага кодэкса). Прысуд быў вынесены больш за год таму — 14 чэрвеня 2023 года, але праваабаронцы дазналіся пра яго толькі цяпер. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў Сяргей Беразюк. Томаш свой тэрмін адбывае ў папраўчай калоніі № 22.

Томаш Бяроза

На дадзены момант праваабаронцам "Вясны" вядома пра трох асуджаных па палітычных артыкулах грамадзян Польшчы: Ежы Жывалеўскага, Роберта Тампалу і Томаша Бярозу. Яшчэ адзін —  Раман Галуза — утрымліваецца пад вартай, над ім цяпер адбываецца суд.

Украінцы, палякі, расейцы: каго з замежных грамадзян утрымліваюць па палітычных справах у беларускіх турмах

"Вясна" распавядае, каго з замежных грамадзян пераследуюць у Беларусі па палітычных матывах і па якіх справах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства