viasna on patreon

Папаўненні ў "спісе тэрарыстаў", ліквідацыя грамадскіх аб'яднанняў: хроніка пераследу 11 ліпеня Дапоўнена

2024 2024-07-11T16:40:00+0300 2024-07-11T22:46:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chanbara-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Беларуса затрымалі за тое, што назваў супрацоўніка ДАІ "чык-чырыкам"

Жыхар Брэста выклаў гэтае відэа ў свой TikTok.

Яго прымусілі прасіць прабачэння і казаць, што ён «любіць уладу і радзіму».

UPD. У сацсетках затрыманы падпісаны як Максім Шкляеў.


Затрыманы тату-майстра з Магілёва за татуіроўкі "нямецкай сімволікі”

Праўладны тэлеграм-канал "Шосты рэгіён" апублікаваў відэа з затрыманым. На камеру мужчына кажа, што працуе тату-майстрам у Магілёве, што набіваў сваім кліентам “нямецкую сімволіку" і ў самога на целе ёсць татуіроўкі з такой сімволікай.

У роліку сілавікі паказваюць эскізы татуіровак з элементамі нямецкай формы, сімволікай Трэцяга рэйха, а таксама партрэта Сталіна. "Медыязона" знайшла старонку затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Дзяніс Гарбачоў.


Сілавікі затрымалі мужчыну за Данат палку Каліноўскага

Відэа з затрыманым апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал "Кніга ГУ "База". На камеру мужчына кажа, што зрабіў грашовы перавод палку Каліноўскага ў 2022 годзе і гатовы пакрыць "шкоду".

Аўтары канала пішуць, што ў дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа і яму пагражае да 5 гадоў калоніі.

Па якім артыкуле затрыманы мужчына і дзе цяпер знаходзіцца, невядома, піша "Медыязона".


У Віцебску ліквідавалі грамадскае аб'яднанне "Беларуская федэрацыя спорту чанбара"

У Віцебскім абласным судзе 10 ліпеня разглядалі пазоў Міністэрства юстыцыі па ліквідацыі чарговага спартовага аб'яднання. Гэтым разам непажаданай аказалася ГА «Беларуская федэрацыя спорту чанбара», зарэгістраванае ў верасні 2016 года ў Віцебску.

Як тады пісала БЕЛТА, «мэта дзейнасці федэрацыі — аб'яднанне намаганняў яго членаў для ўдасканалення і далейшага развіцця спорту чанбара ў Беларусі, яго папулярызацыя сярод насельніцтва».

Гэты від спорту быў створаны ў Японіі ў 1973 годзе на аснове самурайскага паядынку на мячах.


З лютага ў "спіс тэрарыстаў" КДБ дадалі 46 чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ 46 чалавек. З іх 35 — беларусы, яшчэ адзін — украінец.

Сярод іх маладая маці Кацярына Шаблінская-Іванова, іпэшнік з Баранавічаў Сяргей Буната, жанчына, якая мае сына з інваліднасцю, Надзея Лапцёнак, 18-гадовы першакурснік БДПУ Герман Лебедзеў.

Ёсць і тыя, хто асуджаны завочна. У спісе з'явіліся імёны Вольгі і Андрэя Павукоў, колішняга ўдзельніка каманды Віктара Бабарыкі і сакратара Каардынацыйнай рады Івана Краўцова, а таксама палітолага Дзмітрыя Балкунца, піша «Наша Ніва».

Цяпер у "тэрарыстычным спісе" 1187 чалавек, з іх 447 — беларусы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства