viasna on patreon

Эдуарду Бабарыку дадалі тэрмін зняволення Дапоўнена

2024 2024-07-12T10:39:26+0300 2024-07-12T11:33:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/eduard_babaryka_sb_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Эдуард Бабарыка на на агалошванні прысуду 5 ліпеня 2023 года

Эдуард Бабарыка на на агалошванні прысуду 5 ліпеня 2023 года

Палітзняволенага Эдуарда Бабарыку прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Паводле інфармацыі "Вясны", Эдуарда асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. Паводле крыніцаў "Белсату", яго пакаралі пазбаўленнем волі на тэрмін год і шэсць месяцаў

Справу разглядаў суддзя Павел Карцінін на выязным пасяджанні ў калоніі.

Нагадаем, Эдуарда ў ліпені 2023 года асудзілі да 8 гадоў зняволення. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковаму абвінавачванню — паўтара года. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калоніі, а з 1 красавіка яго змясцілі ў ПКТ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства