viasna on patreon

Палітвязня Сяргея Дзяцука асудзілі да яшчэ аднаго года зняволення па новай крымінальнай справе

2024 2024-07-22T10:43:38+0300 2024-07-22T11:02:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzecuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Барысаўскага раёна 20 чэрвеня распачаўся суд над Сяргеем Дзяцуком. Праз месяц суддзя Людміла Зінкевіч прызнала палітвязня вінаватым паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначыла яму яшчэ адзін год зняволення. Пры гэтым Сяргей мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну яшчэ ў сакавіку 2024 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы.

Нагадаем, 39-гадовага Сяргея затрымалі ў сакавіку 2021 года. Тады сілавікі прыйшлі затрымліваць яго маці, хацелі адабраць яе тэлефон. На абарону маці стаў яе сын Сяргей. У выніку яго абвінавацілі ў "гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" (арт. 364 КК). Сяргею прызначылі тры гады калоніі. Тэрмін ён адбываў у барысаўскай калоніі № 14. 

Хацеў абараніць маці. У Гомелі вынесены прысуд Сяргею Дзяцуку

Суддзя Віктар Казачок вынес прысуд Сяргею Дзяцуку — тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.


Месца ўтрымання Сяргея: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

Сяргей Канстанцінавіч Дзяцук

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства