viasna on patreon

Ілюстратарку з Брэста асудзілі да 6 гадоў калоніі за данаты, у тым ліку "Палку Каліноўскага" Дапоўнена

2024 2024-07-23T09:40:00+0300 2024-07-23T10:46:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/levaja_natallia.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкім абласным судзе 17 ліпеня вынеслі жорсткі прысуд 38-гадовай ілюстратарцы Наталлі Левай. За данаты суддзя Мікалай Сенько прызначыў жанчыне шэсць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, яе аштрафалі на 1000 базавых велічыняў (40 тысяч рублёў) — амаль на такую суму, якую Наталля заданаціла ў ініцыятывы і фонды. Менавіта такое пакаранне запрасіла на судзе дзяржаўнае абвінавачванне. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Наталля Левая. Фота з linkedin з
Наталля Левая. Фота з linkedin

Згодна з версіяй абвінавачвання, якую агучыла прэс-служба Генеральнай пракуратуры, Наталля Левая ў 2021-2022 гады перавяла на банкаўскія рахункі і віртуальныя кашалькі, "якія знаходзіліся ў карыстанні прадстаўнікоў экстрэмісцкіх фармаванняў, у тым ліку ўзброеных, напрыклад, "Полк Каліноўскага", грашовыя сродкі і крыптавалюту ў агульнай суме не менш за чатыры тысячы і чатырыста рублёў (на сёння гэта каля 1275 еўра).

Наталлю Левую прызналі вінаватай паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 361-1 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях) і арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (рэд. страціла моц у 2021-м). 

Пазней "Наша Ніва", спасылаючыся на допісы ў сацсетках знаёмых Наталлі, паведаміла падрабязнасці яе пераследу. Вядома, што яна жыла некаторы час у Польшчы і працавала 2D-мастачкай і мастачкай-пастаноўшчыцай. Гэта даволі высокая пасада, якая добра аплачваецца. Імаверна, пасля пачатку вайны яна выехала ў Польшчу. У снежні 2023-га Наталля звольнілася і вырашыла вярнуцца на радзіму. Чалавек, знаёмы з сітуацыяй, напісаў у сацсетках, што калегі адгаворвалі жанчыну вяртацца ў дадому, але яна сказала, што моцна сумуе па радзіме ды ўжо сплаціла ў кратным памеры данаты за 2020-ы і мае паперу ад КДБ. Але адзначым, што такая папера не мае юрыдычнай моцы. 

Наталлю затрымалі на мяжы. Звесткі пра ахвяраванні маглі знайсці ў яе банкаўскай праграме, асабістых перапісках, праграме для куплі крыптавалютаў, фота ці памяці тэлефона. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства