viasna on patreon

Двойчы палітвязня з Магілёва зноў асудзілі за каментары да калоніі

2024 2024-07-22T16:14:37+0300 2024-07-22T16:15:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belahalou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 21 чэрвеня паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп на Лукашэнку) асудзілі двойчы палітвязня Паўла Белаголава, які раней ужо адбыў тэрмін па "справе Зельцэра". Як паведамляе MAYDAY, суддзя Таццяна Рахманенка прызначыла 35-гадоваму жыхару Магілёва тры гады і чатыры месяцы калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за каментар пра Лукашэнку на Youtube

Павел Белаголаў

Нагадаем, жніўні 2022 года суд Дрыбінскага раёна асудзіў мужчыну да двух з паловай гады калоніі за "абразу прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК), а таксама за "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" (арт. 130 КК).

Яго прызналі вінаватым у тым, што ён у 2020 годзе пакінуў "негатыўны каментар" "Укантакце" ў дачыненні да сілавіка, а таксама ў тым, што ў 2021 годзе ён негатыўна выказаўся на адрас застрэленага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка (так званая "справа Зэльцэра"). Адбываў тэрмін мужчына ў наваполацкай калоніі № 1. 

MAYDAY адзначае, што ў лютым 2024 года над ім адбыўся суд па адміністрацыйнай справе, аднак тады суддзя суда Ленінскага раёна Наталля Панасенка прызнала яго невінаватым у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП). Але супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

Цяпер, як паведамляюць праваабаронцы з Магілёва, паводле матэрыялаў справы, у лістападзе 2020 года Белаголаў пакінуў пад адным з ролікаў на Youtube "негатыўны каментар у бок Лукашэнкі". На думку дзяржаўнай абвінаваўцы Алены Ісакавай, якая раней неаднаразова ўдзельнічала ў палітычных працэсах, каментар утрымліваў "заведама ілжывыя выдумкі, ганебныя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,... злучаныя з абвінавачваннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства, накіраваныя на падрыў яго аўтарытэту і фармаванне яго негатыўнага вобразу".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства