viasna on patreon

У гродзенскай турме палітычных не пусцілі на літургію, на маці палітвязня завялі крыміналку: хроніка пераследу 25 ліпеня Дапоўнена

2024 2024-07-25T12:00:00+0300 2024-07-25T14:57:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sluzhenne-liturhii_hrodzenskaja-turma.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Супраць журналіста Змітра Панкаўца завялі крымінальную справу

dzmitryi-pankavec_.jpg
Дзмітрый Панкавец

19 чэрвеня супрацоўнікі Следчага камітэта прыехалі з ператрусам на адрас у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, дзе Панкавец афіцыйна зарэгістраваны. Між тым журналіст ужо нейкалькі год жыве па-за межамі краіны.

"Афіцыйна прадставіліся супрацоўнікамі Следчага камітэта, хоць у мяне ёсць здагадкі, што гэта быў не Следчы камітэт. Пры гэтым, як я ведаю, прыехалі па мяне не з Барысава, а з Мінску",паведаміў БАЖ Зміцер. У выніку вобшуку следчыя нічога не забралі.

"Інфармацыі ў мяне, зразумела, не шмат. Ведаю, што паказвалі панятым дакумент пра тое, што на мяне заведзеная крымінальная справа. Артыкул мне не вядомы, але з расповеду зразумела, што справа нібыта за сувязі з каліноўцамі. Ну, я сапраўды асвятляў гэтую тэму і шмат пісаў пра байцоў палка Каліноўскага ва Украіне. “Госці” таксама прасілі перадаць, што чакаюць мяне ў Беларусі і “грэюць кайданкі” для мяне".


Масавы пераслед супрацоўнікаў "БелОМА" і "Пеленг"

Праваабаронцам стала вядома пра пераслед супрацоўнікаў ААТ "Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне" і ААТ "Пеленг". Людзей правяраюць на паліграфе, праглядаюць іх тэлефоны, а таксама выклікаюць на "размовы".

Вядома пра выпадкі, калі людзей адпраўлялі на "суткі" і звальнялі.

"БелОМА" і "Пеленг" знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі. Аб'яднанне беларускіх сілавікоў BELPOL неаднаразова распавядала, як гэтыя прадпрыемствы абыходзяць санкцыі, а таксама зарабляюць на вайне ва Украіне, пастаўляючы Расіі вайсковыя камплектуючыя і дэталі.


Супраць маці анархіста Францкевіча завялі крымінальную справу

Таццяна Францкевіч
Таццяна Францкевіч

Таццяну Францкевіч абвінавачваюць паводле артыкула аб удзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні" (арт. 361-1 КК), паведаміў "Новы час".

"Радыё Свабода" са спасылкай на актывістку Яўгенію Доўгую паведаміла пра тое, што крымінальную справу распачалі і супраць сястры Таццяны Наталлі Лабацэвіч — маці былога палітвязня Іллі Лабацэвіча

Аляксандр Францкевіч — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы "Рэвалюцыйнага дзеяння". Ён асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.


У Асіповічах за "экстрэмізм" затрымалі мужа і жонку

Мікалай і Вера Станкевіч
Мікалай і Вера Станкевіч

Як паведаміў тэлеграм-канал MAYDAY, затрыманыя — Мікалай і Вера Станкевіч.

Падставай для затрымання Мікалая паслужыла нібыта тое, што ён браў удзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, а таксама той факт, што ён "напаў на вайскоўца, паддаўшыся ўкраінскай прапагандзе". Падрабязнасцяў інцыдэнту няма.

Веру Станкевіч сілавікі затрымалі за ўдзел у ланцугу салідарнасці ў 2020 годзе ў Асіповічах, а таксама за рэпосты «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Аднакласніках.

Супраць сужэнцаў распачата крымінальная справа. Дзе яны знаходзяцца зараз — невядома.


У гродзенскай турме 12 клірыкаў адслужылі літургію, на якую не дапусцілі праваслаўных палітвязняў

Арцыбіскуп Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній (Даронін) у канцэлебрацыі адзінаццаці святароў адслужыў літургію ў турме №1 Гродна. Набажэнства адбывалася ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю турэмнага служэння Беларускага Экзархату.

Як паведаміла "Хрысціянская візія", на апублікаваных фотаздымках бачна, што на богаслужэнні прысутнічалі асуджаныя, аднак няма ніводнага з жоўтай біркай — адметным знакам асуджаных па палітычных артыкулах. Няма нават тых палітвязняў, пра якіх вядома, што яны з'яўляюцца праваслаўнымі вернікамі: менавіта ў турме №1 адбываюць тэрміны Мікалай Аўтуховіч, сын палітзняволенага святара Павел Рэзановіч, а таксама хрысціянскі публіцыст Павел Севярынец. 

Вядома, што Павел Севярынец на працягу многіх гадоў безвынікова дабіваецца сустрэчы са святаром і ўдзелу ў літургіі.


Дваіх жыхароў Брэста затрымалі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту

На "пакаяльным відэа" ад 25 ліпеня затрыманыя кажуць, што 10 жніўня 2020-га году былі сярод мітынгоўцаў, якія нібыта кідалі камяні ў сілавікоў.

Паводле інфармацыі "Медыязоны" адзін з затрыманых — Ілля Сабко.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства