viasna on patreon

Затрыманне за данаты і паведамленні ў ЧКБ, новае "экстрэмісцкае фармаванне": хроніка пераследу 2 жніўня Дапоўнена

2024 2024-08-02T13:44:35+0300 2024-08-02T17:55:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/czeslau-herasimovicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

За данаты затрымалі мужчыну

czeslau-herasimovicz.jpg
Чэслаў Герасімовіч

На "пакаяльным відэа" ён "прызнаецца" ў тым, што быў падпісаны на "экстрэмісцкія каналы", чатыры разы фінансаваў "экстрэмісцкія фармаванні", а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана "Перамога".

Паводле інфармацыі  "Наша Ніва", затрыманы — Чэслаў Герасімовіч. Мужчына працуе ў IT-сферы і нядаўна вярнуўся ў Беларусь з Вільні.


У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 12 чалавек — цяпер у ім 4273 прозвішча

2 жніўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Сярод іншых, у спіс дадалі палітзняволеную Кацярыну Новікаву, фінансавага кансультанта Уладзіміра Нікіціна, грамадзяніна Расіі Аляксея Кулікова.


У Беларусі новае "экстрэмісцкае фармаванне" — "Нацыянальна-дэмакратычная платформа"

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 29 ліпеня.

Паводле ведамства, дачыненне да ініцыятывы маюць Віталь Макаранка і Анатоль Фёдараў.


За паведамленні ў бот "Чорнай кнігі Беларусі" затрымалі мужчыну

Сцвярджаецца, што мужчына ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, быў падпісаны на "экстрэмісцкія рэсурсы", а таксама дасылаў інфармацыю ініцыятывае "Чорная кніга Беларусі".

На тэлефоне ў затрыманага знайшлі відэа з акцый пратэсту — сілавікі пагражаюць затрыманнямі тым, каго знойдуць на іх.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства