viasna on patreon

Экспертку-псіхалагіню Вольгу Вялічку завочна асудзілі да 9 гадоў калоніі

2024 2024-08-02T17:23:56+0300 2024-08-02T17:31:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/volga_vialichka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гродзенскі абласны суд 2 жніўня ў парадку спецвытворчасці вынес прысуд па справе эксперткі ў галіне псіхалогіі, былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса ў Гродне Вольгі Вялічкі. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яе вінаватай па шэрагу крымінальных артыкулаў і прызначыў ёй дзевяць гадоў зняволення, а таксама штраф памерам 12 000 рублёў.

Вольга Вялічка.

Справу прычалі разглядаць яшчэ ў ліпені. Вольгу абвінавацілі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх);
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
  • ч. 3. арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі);
  • ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных);
  • ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
  • ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).
  • арт. 193-1 (незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці (артыкул выключаны з 19.07.2019)).

Спецвытворчасць у дачыненні да Вольгі Вялічкі Следчы камітэт распачаў 5 сакавіка.

Гродзенскі дзіцячы хоспіс, якім яна кіравала раней, ліквідаваны па рашэнні гарадзенскіх уладаў, а сама Вольга са снежня 2020 года жыве за мяжой і працягвае працу па развіцці сістэмы паліятыўнай дапамогі дзецям і дарослым.

Нядаўна Вялічка выдала кнігу пра свет вачыма дзяцей палітвязняў "Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме". 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства