viasna on patreon

Затрыманне ў Кобрыне, "хапун" у Мазыры: хроніка пераследу 3-5 жніўня

2024 2024-08-05T11:18:00+0300 2024-08-06T11:25:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vjaczaslau-berazavec_taccjana-daniljuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3-5 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

За "распаўсюд экстрэмізму" затрымалі жыхара Дрыбіна

aljaksandr-szykau.jpg
Аляксандр Шыкаў

На "пакаяльным відэа" ад пятага жніўня мужчына таксама кажа, што з'яўляецца "чорным капальнікам", таму дома ў яго захоўваліся боепрыпасы і выбуховыя рэчывы.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманы — Аляксандр Шыкаў.


"Хапун" у Мазыры — затрымалі як мінімум пяць мясцовых жыхароў

На "пакаяльным відэа" ад пятага жніўня ўсе яны кажуць, што былі падпісаныя на "экстрэмісцкія" суполкі ў сацсетках і рабілі адтуль рэпосты.


Затрымалі дваіх жыхароў Кобрына за ўдзел у пратэстах у 2020-м

vjaczaslau-berazavec_taccjana-daniljuk.j
Вячаслаў Беразавец і Таццяна Данілюк

На "пакаяльным відэа" ад трэцяга жніўня затрыманы хлопец кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах і "паказваў дупу ў бок супрацоўнікаў міліцыі". Затрыманая дзяўчына распавядае, што ў 2020 годзе кідалася ў бойку з сілавікамі, аблівала іх півам, "паказвала дупу і ф*k".

"Медыязона" знайшла старонкі затрыманых у сацсетках. Там мужчына падпісаны як Вячаслаў Беразавец, а дзяўчына — Таццяна Данілюк.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства