viasna on patreon

Затрыманне на мяжы, ціск на палітвязняў і "хапун" у Кобрыне: хроніка рэпрэсій 6-7 жніўня Дапоўнена

2024 2024-08-07T15:07:00+0300 2024-08-07T16:38:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/klub_rycary.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6-7 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Жыхарку Брэста затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту

На "пакаяльным відэа" затрыманая кажа, што выхоўвае паўгадовае дзіця, і што ў дачыненні да яе зараз распачата крымінальная справа.

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што дзяўчына патрапіла на відэа іншага затрыманага, і так сілавікі змаглі на яе выйсці.


"Хапун" у Кобрыне: затрымалі як мінімум пяць чалавек

Сцвярджаецца, што ўсе яны прымалі ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў горадзе. Паведамляецца, што адзін з затрыманых з'яўляецца адміністратам чату "Кобрын 97" — яму пагражаюць "сур'ёзным тэрмінам".


Супраць Аляксандра Карнеева распачалі спецвытворчасць

35-гадоваму Аляксандру інкрымінаваны арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Яго запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне Следчага камітэта.

Аляксандр – актывіст з Маладзечна, удзельнік акцый пратэсту ў 2020 годзе, палітэмігрант.


Палітзняволенага анархіста Міколу Дзядка амаль два месяцы ўтрымліваюць у ШІЗА

Мікола Дзядок. Фота: ПЦ

Як паведамляе тг-канал "Mikola Dziadok", у чэрвені Міколу і многіх іншых палітзняволенных гродзенскай турмы № 1 адправілі ў ШІЗА. Мікола знаходзіцца там да гэтага часу. Акрамя гэтага, больш за год палітвязня ўтрымліваюць у адзіночнай камеры.

Нагадаем, Міколу затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Увесь час у зняволенні на яго аказваецца ціск.


За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрымалі хлопца і дзяўчыну

На відэа сілавікоў, апублікаваным на праўладным канале, бачна, што сілавікі залезлі да іх дадому праз балкон — пара жыве на другім паверсе шматпавярховага дому.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманыя — Сямён Дубовік і Стэфанія Мельнікава.


На беларуска-латвійскай мяжы затрымалі беларуса 

Сцвярджаецца, што мужчына быў адміністратарам шэрагу тэлеграм-каналаў, прымаў удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, пісаў абразлівыя каментары пра Лукашэнку і сілавікоў, а таксама даслаў інфармацыю пра свайго знаёмага ініцыятыве "Чорная кніга Беларусі".

Паведамляецца, што мужчына ехаў з Латвіі ў Беларусь. У сацсетках затрыманы падпісаны як Алекс Хахлоў.


У Беларусі ліквідуюць клуб гістарычнай рэканструкцыі "Рыцары Утрэмера" і "Гродзенскую гарадскую федэрацыю футболу"

Пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі міжнароднага грамадскага аб'яднання "Рыцары Утрэмера" будзе разглядацца 14 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе. Рашэнне будзе прымаць Інна Ігнавенка.

Таксама 16 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе адбудзецца працэс па ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Гродзенская гарадская федэрацыя футболу". Суддзя – Жанна Краўчанка.

Па даных Lawtrend, колькасць прымусова ліквідуемых некамерцыйных арганізацый складае на канец ліпеня 2024 года не менш за 1086 арганізацый.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства