Гродзенскую актывістку завочна асудзілі да 2,5 гадоў калоніі
https://spring96.org./be/news/115924
2024
2024-08-06T13:07:45+0300
2024-08-06T13:07:45+0300
2024-08-06T13:10:33+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/tumanava.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістку Кацярыну Туманаву завочна асудзілі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд агучыў суддзя Уладзімір Пазняк.
Другога жніўня 2024 году суд Кастрычніцкага раёна Гродна прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 (асуджаная да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ) і арт. 364 (два з паловай гады пазбаўлення волі) Крымінальнага кодэксу. Канчатковае пакаранне вынесеная шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім.
Арышт, накладзены на яе маёмасць, знялі. Тэрмін адбывання пакарання будуць лічыць з дня яе фактычнага затрымання.