Затрыманне прадпрымальніка, папаўненне ў "спісе экстрэмістаў": хроніка пераследу дзявятага жніўня
У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 19 чалавек — цяпер у ім 4292 прозвішча
9 жніўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі вядучага інжынера «Мінскэнерга» Артура Пядзько, грамадзяніна Расіі Паўла Аляксеева і бізнэсоўцу Уладзіміра Балабановіча.
Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Мінскага прадпрымальніка затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту
Таксама ён нібыта з сябрамі развешваў «пратэсную сімволіку» на ліхтарах на адной са сталічных вуліц.
Паводле інфармацыі "Медыязона", затрыманы — Раман Цішкевіч.
Машыну палітзняволенага Андрэя Краўчука будуць прадаваць на аўкцыёне
Маёмасць арыштавана Генеральнай пракуратурай. Таргі прызначаны на 27 жніўня. Пачатковы кошт маёмасці складае 15 200 рублёў, піша «Люстэрка».
Андрэй — 36-гадовы мінчанін, яго затрымалі ў студзені 2023 года і асудзілі да 6 гадоў калоніі па артыкулах аб распальванні варожасці (арт. 130 КК), паклёпе (арт. 188 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго (арт. 368 і арт. 367 КК), абразе суддзі (арт. 391 КК).