viasna on patreon

Наваполацкага бубнача асудзілі на 3,5 гады калоніі па двух дыфамацыйных артыкулах

2024 2024-08-12T12:30:25+0300 2024-08-12T13:29:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzmitryi-szalak_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Наваполацкім гарадскім судзе восьмага жніўня асудзілі Дзмітрыя Шалака паводле ч. арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Хрыпач прызначыла Дзмітрыю тры гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. А таксама штраф памерам 200 базавых велічыняў (8000 рублёў).

dzmitryi-szalak_1.jpg
Дзмітрый Шалак

На прысуд звярнула ўвагу "Віцебская вясна". 

Навапалачаніна абвінавацілі ў тым, што ён з ліпеня 2021 па красавік 2022 года ў розных тэлеграм-групах пакідаў каментары ў бок Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суда. Мужчына цалкам прызнаў віну.

Летам 2023 года Дзмітрыю прызначалі адміністрацыйны арышт, пасля чаго затрымалі ў межах крымінальнай справы. Паводле судовага раскладу, супраць Дзмітрыя агулам прайшло два суды па тых жа самых артыкулах. Першы – яшчэ ў лютым 2024 года.  

Дзмітрый Шалак – супрацоўнік прадпрыемства "Нафтан", а таксама бубнач наваполацкага гурта Paranoia Dolls.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства