viasna on patreon

Палітвязню Цімуру Рызапуру дадалі яшчэ адзін год зняволення

2024 2024-08-12T21:16:46+0300 2024-08-12T21:22:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rizapur_brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 17 ліпеня вынеслі прысуд палітвязню Цімуру Рызапуру па крымінальнай справе за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" (арт. 411 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Наталля Панасенка прызначыла Цімуру яшчэ адзін год пазбаўлення волі ў дадатак да чатырох з паловай гадоў калоніі, піша "Берасцейская Вясна".

Цімур Рызапур са сваёй жонкай Аленай

Нагадаем, Цімура затрымалі 30 верасня 2020 года ў Брэсце. Увечары 10 жніўня, калі ён вяртаўся з працы дадому, яго падстрэлілі гумавымі кулямі пяць разоў: адзін раз — у жывот і чатыры разы — у ягадзіцу. Пазней яго абвінавацілі ва "ўдзеле ў масавых беспарадках" паводле ч. 2 арт. 293 КК. Палітвязню прызначылі чатыры з паловай гады калоніі.

Тэрмін ён спачатку адбываў ў наваполацкай калоніі № 1. Адміністрацыя рэгулярна змяшчала яго ў штрафны ізалятар, а потым перавяла ў ПКТ. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую турму № 4.

10 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва над Цімурам распачаўся суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Наталля Панасенка. 17 ліпеня суд пастанавіў прызначыць яшчэ адзін год пазбаўлення волі.

Цімура на волі чакаюць жонка і трое непаўнагадовых дзяцей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства