viasna on patreon

Новыя затрыманні і "экстрэмісцкія" матэрыялы: хроніка пераследу 13-14 жніўня Дапоўнена

2024 2024-08-14T11:41:00+0300 2024-08-14T16:50:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/klip-na-versz-na-rodine-moei-beda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-14 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрымалі яшчэ аднаго жыхара Камянца

Пра затрыманне стала вядома 14 жніўня з "пакаяльнага" відэа. У ім сцвярджаецца, што мужчына ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту ў Брэсце 10 жніўня 2020-га году.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што затрыманы — сябар жыхара Камянца, якога затрымалі раней.


Беларуса затрымалі за каментары пра прадстаўнікоў улады і вайну ва Украіне

vital-lazarovicz.jpg
Віталь Лазаровіч

На "пакаяльным" відэа ад 14 жніўня мужчыну прымусілі назваць свой вялікі заробак, а таксама сказаць, што ён нібыта пакідаў "негатыўныя каментары" пра прадстаўнікоў улады і іх прыхільнікаў, а таксама вайны ва Украіне і расійскіх грамадзян.

Паводле інфармацыі "Медыязоны", затрыманы — айцішнік Віталь Лазаровіч.


Кліп на верш "На Родине моей беда" беларускага паэта Аляксандра Баля прызнаны "экстрэмісцкім"

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёну Магілёва 6 жніўня.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

  • Telegram-каналы і чаты «Чижовка Протестная», «Чат Шабановского округа (Рио де Шабанейро)», «Контроль автозаков Минск», «Спортивная 97%», «Охотская», «Скинхеды наше спасение. I.R.S», «Дети Рейха», «No Future»;
  • Старонкі ў «Аднакласніках» «Народное посольство Беларуси в Литве», «Вольны Беларус», «Франак Вячорка»;
  • TikTok-старонка «belarus_bez_lukachenko».

За ўдзел у акцыі пратэсту затрымалі жыхара Камянца

На "пакаяльным" відэа ад 14 жніўня затрыманы кажа, што прытрымліваецца левых антыфашысцкіх поглядаў і нібыта разам з сябрам прыняў удзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту.


У Беларусі новае "экстрэмісцкае фармаванне" — праект "Пагоня Гродна" і ягоныя сацсеткі

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 13 жніўня.

Паводле ведамства, дачыненне да праекту мае Дзяніс Чашчэвік.


Супраць мастачкі Віялеты Майшук распачалі спецвытворчасць — яе збіраюцца судзіць завочна

vijaleta-maiszuk.jpg
Віялета Майшук

27-гадовай Віялеце інкрымінавана ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Віялета — мастачка з Гомельшчыны, якая ў 2020 годзе праз палітычны пераслед мусіла пакінуць Беларусь.

Яе запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне Следчага камітэта ў Петрыкаве.


У Мінску затрымалі расійскага блогера Глебаса

На відэа ў мінскім метро блогер кажа, што "ў Мінску крыху сумнавата" і "ён хоча навесці мітусні". Пасля чаго гучна расказвае анекдот пра гамасексуалістаў і прыстае да жанчыны з пытаннем «не смешна?», паведаміла 13 жніўня "Медыязона".

На відэа з тралейбусам ён забягае ў кабіну кіроўцы і пытаецца, ці можна "паруліць".

У дачыненні да яго склалі пратакол па артыкуле аб дробным хуліганстве (артыкул 19.1 КаАП).


У Магілёве затрымалі кіроўцу

juryi-halaczkin.jpg
Юрый Галачкін

У "пакаяльным" відэа ад 13 жніўня паведамілі, што мужчына ўдзельнічаў у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах", а таксама прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце "плана Перамога".

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы — Юрый Галачкін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства