viasna on patreon

"Лекары за праўду і справядлівасць" запрашаюць да ўдзелу ў анкетаванні на тэму жаночага здароўя ў зняволенні

2024 2024-08-15T10:05:16+0300 2024-08-15T10:08:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhanchyny-kalonia-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Папраўчая калонія № 4, Гомель. Фота з пабліка belaruskayaturma

Папраўчая калонія № 4, Гомель. Фота з пабліка belaruskayaturma

Праваабарончая установа “Лекары за праўду і справядлівасць” у адпаведнасці са сваімі статутнымі мэтамі і задачамі праводзіць даследванне якасці і эфектыўнасці медыцынскіх і псіхалагічных паслуг жанчынам у пенітэнцыярных установах Беларусі па тэме жаночага здароўя ў зняволенні.

Важным складнікам экспертных даследванняў з’яўляецца анкетаванне.

Анкетаванне дазволіць скласці аб’ектыўную карціну становішча спраў з захаваннем жаночага здароўя ў беларускіх вязніцах, сістэматызаваць інфармацыю пра тыповыя парушэнні правоў зняволеных жанчын на здароўе, каб на гэтай падставе прыцягнуць грамадскую ўвагу да праблемы і сумесна распрацаваць шляхі і механізмы выпраўлення недахопаў у новай Беларусі.

Апытанне цалкам ананімнае, не патрабуе аніякіх асабістых звестак і будзе выкарыстоўвацца толькі ў абагуленым выглядзе.

Запрашаем прыняць удзел у анкетаванні былых зняволеных жанчын і дзяўчат – спасылка на анкету.

Па выніках анкетавання і правядзення экспертных даследванняў плануецца правядзенне канферэнцыі “Жаночае здароўе ў беларускай турме”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства