viasna on patreon

Аднаго з найлепшых беларускіх трэнераў па настольным тэнісе асудзілі да 2 гадоў калоніі

2024 2024-08-20T13:50:11+0300 2024-08-20T13:50:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lahadziuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкі абласны суд 25 ліпеня асудзіў 63-гадовага трэнера па настольным тэнісе Юрыя Лагадзюка да двух гадоў калоніі, піша "Берасцейская Вясна". Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая. Прысуд вынес Андрэй Сіз. 

Юры Лагадзюк прысвяціў сваё жыццё рэабілітацыі людзей з інваліднасцю праз настольны тэніс. Яго гадаванцы нярэдка выйгравалі на чэмпіянатах у Беларусі і іншых краінах. Сярод падапечных Лагодюка шмат людзей з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, праз інваспорт Лагодюк займаецца іх рэабілітацыяй.

Месца ўтрымання: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства