viasna on patreon

Затрыманне за размову ў чат-рулетцы і новыя "экстрэмісцкія матэрыялы": хроніка пераследу 20-21 жніўня Дапоўнена

2024 2024-08-21T10:40:00+0300 2024-08-23T10:06:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sjarhei-pjatrou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20-21 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Рэлігійная секта "Русская православная церковь – Царская Империя" прызнаная ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем"

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 15 жніўня. Паводле ведамства, дачыненне да секты маюць Ярмак Дзмітрый, Струкава Ганна, Фралова Галіна, Левашук Павел, Байкоўская Вольга.

Таксама ў спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў" трапілі "Асацыяцыя палітвязняў Беларусі" (тут і далей пералічаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненне да згаданых ініцыятыў: Шырокая Інна, Максімчык Дзмітрый, Лянько Аляксандр), "Фонд Свабода і дэмакратыя" (Любаневіч Лілія, Данцэвіч Мацей Кшыштаф), "Міхалова чат" (Зімірава Надзея, Апановіч Аляксандр, Барэйка Святлана, Духноўскі Сяргей, Карпук Мікіта, Камякевіч Наталля, Кастэнка Дар'я, Марцуль Людміла, Мінчукова Таццяна, Новікава Лілія, Фільчанка Антон, Шышко Павел).


Затрымалі інжынера ЗАТ "Белцім"

На "пакаяльным" відэа ад 21 жніўня мужчына "прызнаецца" ва ўдзеле у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама тым, што ён нібыта пісаў абразлівыя каментары пра супрацоўнікаў міліцыі.


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі 21 жніўня:

  • Telegram-каналы, чаты і боты «Народный Репортер бот», «Беседы беларуской революции», «Гомельская праўда», «Беларуская праўда»;
  • Старонка ва «Укантакце» «НАРОДНЫЙ РЕПОРТЕР»;
  • Facebook-старонкі «Александр Комаровский», «За Свой Город Пружаны», «Бап Да Волi»;
  • TikTok-старонкі «Zmahar_2.0», «Glafira», «Бульба на ноч».

Пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы затрымалі жыхара Гомеля

sjarhei-pjatrou.jpg
Сяргей Пятроў

Пра затрыманне стала вядома 20 жніўня. Мужчына сказаў, што ў Беларусі зараз "добрага мала" і што ён у 2020-ым годзе ўдзельнічаў у пратэстах.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы — Сяргей Пятроў.


Як мінімум 8 сілавікоў спатрэбілася, каб затрымаць жыхара Мінска за кепку "АСАВ"

На "пакаяльны" відэа ад 20 жніўня мужчыну прымусілі сказаць, што ён "з'яўляецца ненавіснікам дзейнай улады, у тым ліку супрацоўнікаў УУС". Ён таксама нібыта насіў кепку з надпісам "АСАВ".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства