БХК звярнуўся да спецдакладчыкаў ААН па прычыне прызнання іх рэсурсаў экстрэмісцкімі матэрыяламі
Юрысты Беларускага Хельскінскага камітэта звярнуліся да спецыяльных дакладчыкаў ААН па пытаннях аб свабодзе меркаванняў і іх вольным выказванні, становішчы праваабаронцаў і па сітуацыі ў Беларусі з інфармацыяй аб прызнанні рэсурсаў правабарончай арганізацыі "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
Рашэннем Суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 7 чэрвеня 2024 года, які прайшоў без папярэдняга паведамлення і ўдзелу прадстаўнікоў арганізацыі, "экстрэмісцкімі" былі прызнаныя інтэрнэт-рэсурсы адной з найстарэйшых праваабарончых арганізацый – БХК, уключаючы старонку ў Facebook "Беларускі Хельсінкскі Камітэт. Правы чалавека ў Беларусі " і афіцыйны сайт арганізацыі.
Праваабаронцы звярнулі ўвагу, што прызнанне рэсурсаў БХК экстрэмісцкімі матэрыяламі не толькі ўскладняе дзейнасць самой арганізацыі, але і ставіць пад пагрозу бяспеку іншых анлайн-платформаў і прыватных асоб, якія ўзаемадзейнічаюць з гэтымі матэрыяламі.
Патрэбна адзначыць, што шырокія і расплывістыя фармулёўкі беларускага анты-экстрэмісцкага заканадаўства дазваляюць уладам Беларусі выкарыстоўваць яго для палітычных рэпрэсій, фактычна забараняючы любыя формы ўзаемадзеяння з матэрыяламі БХК. Напрыклад, падпіска на старонку БХК у Facebook, наяўнасць скрыншотаў нашых публікацый або іх перасылка ў асабістых або групавых чатах могуць разглядацца як парушэнне закона і цягнуць за сабой адміністрацыйную адказнасць.
У сваім звароце правабаронцы таксама падкрэсліваюць наступнае:
“Дадзенае рашэнне суда парушае міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, адлюстраваныя ў Дэкларацыі аб праве і абавязкі асобных асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды (Дэкларацыя аб праваабаронцах), а таксама права кожнага чалавека на свабоду выказвання меркаванняў, уключаючы свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усякага роду інфармацыю і ідэі, замацаванае ў артыкуле 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах”.
А літаральна год таму, 23 жніўня 2023 года МУС Беларусі прыняло рашэнне аб прызнанні экстрэмісцкім фармаваннем яшчэ адной аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі – ПЦ "Вясна".