viasna on patreon

Новыя затрыманні і "экстрэмісцкія матэрыялы": хроніка пераследу 22-23 жніўня Дапоўнена

2024 2024-08-23T10:06:00+0300 2024-08-23T14:31:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/instahram-staronka-vadzima-prakofeva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-23 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Кобрыне на працоўным месцы затрымалі бармэна піцэрыі

ihar-czeb.jpg
Ігар Чэб

Пра затрыманен стала вядома 23 жніўня. Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020-ым годзе.

У сацыяльных сетках затрыманы падпісаны як Ігар Чэб.


За ўдзел у пратэстах затрыманы жыхар Кобрына

Пра затрыманне стала вядома з "пакаяльнага" відэа ад 23 жніўня. Кобрынец нібыта стаяў у счэпцы падчас адной з акцый і крычаў "нецэнзурнай лаянкай" на адрас сілавікоў.

Гэта як мінімум восьмы жыхар Кобрына, якога затрымалі з пачатку году за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту.


Instagram-старонка блогера і палітыка Вадзіма Пракоп'ева прызнаная "экстрэмісцкай"

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Светлагорскага раёну 16 жніўня. На старонку Пракоп'ева падпісана крыху менш за 7000 чалавек.

Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты "Cardinalis", "Чпоньк распространение";
  • Instagram-старонкі "barys._kurylovich", "belmysl", "belstudentstvo", "stepan_fairplay", "belaruseconomy";
  • TikTok-старонкі "igar_belarus" і яе лагатып.

Жыхара Кобрына затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту

Мужчыну затрымлівалі як мінімум чацвёра ўзброеных сілавікоў у абмундзіраванні. На "пакаяльным відэа" ад 22 жніўня ён кажа, што падчас пратэстаў выходзіў на праезную частку дарогі і стаяў у счэпцы. У відэа таксама паказваюць татуіроўкі затрыманага — эмблему футбольнага клуба "Дынама-Брэст" і абрэвіятуру "ACAB".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства