viasna on patreon

Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-08-23T17:41:24+0300 2024-08-24T13:59:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marsh_minsk_06.08.20206.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

22 жніўня 2024 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэсную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для ўціску грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна больш жорсткім і дапоўненае новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, якая ёй праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так, заключаныя пад варту:

  1. Антон Станкевіч паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса па абвінавачванні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за ахвяраванні пратэсным ініцыятывам;
  2. Аляксей Кісялёў паводле арт. 361-4 і 361-5 КК па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і праходжанні навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці за ўваходжанне ў абвешчаную экстрэмісцкім фармаваннем ініцыятыву дыстанцыйнай падрыхтоўкі прафесіяналаў;
  3. Наталля Жыгар паводле арт. 361-4 КК па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці за падтрымку палітвязняў;
  4. Наталля Давыдуліна паводле арт. 361-4 КК па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці;
  5. Віталь Лескавец паводле арт. 361-2 і ч. 2 арт. 361-3 КК паводле абвінавачвання ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і ўдзелу грамадзян у вайсковых канфліктах за ахвяраванні пратэсным ініцыятывам і беларускім добраахвотнікам у складзе Узброеных сіл Украіны.

    Асуджаныя:
  6. Ягор Волкаў паводле артыкулаў 342 і 361-2 Крымінальнага кодэкса па абвінавачванні ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за ўдзел у мірных пратэстах і за ахвяраванні пратэсным ініцыятывам да трох гадоў пазбаўлення волі;
  7. Ігар Нажэеў паводле артыкулаў 342 і 361-4 Крымінальнага кодэкса па абвінавачванні ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці да пазбаўлення волі.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Антона Станкевіча, Аляксея Кісялёва, Наталлю Жыгар, Наталлю Давыдуліну, Віталя Лескаўца, Ягора Волкава, Ігара Нажэева;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";
Прававая ініцыятыва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства