Заснавальніка клінікі "Новы Зрок" будуць судзіць завочна паводле 9 артыкулаў Дапоўнена
https://spring96.org./be/news/116114
2024
2024-08-27T10:34:00+0300
2024-08-27T10:34:00+0300
2024-08-27T12:17:52+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kaurygin-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Мінскім гарадскім судзе на 23 верасня прызначаны разгляд крымінальнай справы супраць 55-гадовага заснавальніка клінікі "Новы Зрок" Алега Каўрыгіна. Яго будуць судзіць завочна паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Разам з Каўрыгіным па эканамічных артыкулах будуць судзіць яшчэ чатырох чалавек. Пра гэта паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда. Справу будзе разглядаць Анастасія Папко.
Алега Каўрыгіна абвінавачваюць паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
- ч. 3 арт. 130 — распальванне іншай сацыяльнай варожасці, учыненыя групай асоб альбо якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека альбо іншыя цяжкія наступствы;
- ч. 3 арт. 243 — ухіленне ад выплаты падаткаў;
- ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 243-1 — арганізацыя ад ухілення ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнню падаткаў, збораў;
- ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 243-3 — арганізацыя падатковавага махлярства;
- ч. 2 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
- ч. 3 арт. 361 — заклікі да санкцый;
- ч. 1 і 2 арт. 361-4 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 369-1 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
- ч. 4 арт. 16 і ч. 1 арт. 427 КК — арганізацыя службовага падлога.
Разам з ім па эканамічных артыкулах будуць судзіць яшчэ чатырох чалавек:
- Марыну Баярчук — ч. 2 арт. 243-1 (ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнню падаткаў, збораў), ч. 2 арт. 243-3 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў);
- Таццяну Ярмольчык, Алену Варашкевіч і Аляксандра Салаўёва — ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 243-1 (арганізацыя ад ухілення ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнню падаткаў, збораў), ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 243-3 КК (арганізацыя падатковавага махлярства).
Праваабаронцам невядомыя меры стрымання, у адносінах да астатніх фігурантаў справы.