viasna on patreon

Яшчэ аднаго палітвязня асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы"

2024 2024-08-27T13:04:00+0300 2024-08-27T13:06:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ibrahimau.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе горада Жодзіна 12 чэрвеня адбыўся суд над палітвязнем Ягорам Ібрагімавым, асуджаным раней да чатырох гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Кацярына Якубіцкая. Вынік суда пакуль невядомы. 

Ягор Ібрагімаў

Ягор родам з Ліды. Яго асудзілі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе паводлеч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (гвалт ці пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) Крымінальнага кодэкса. 25 траўня 2021 года суд Лідскага раёна прызначыў яму чатыры гады калоніі. 

Верагодна, Ягору ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у жодзінскую турму № 8. Адміністрацыя турмы ініцыявала ўзбуджэнне крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы)

3 і 12 чэрвеня 2024 года ў судзе горада Жодзіна была разгледжана крымінальная справа. Працэс вяла суддзя Кацярына Якубіцкая. Праваабаронцы высвятляюць прысуд.

Вядома, што Ягор абскардзіў рашэнне суда. Разгляд апеляцыйнай скаргі ў Мінскім абласным судзе прызначаны на 10 верасня. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.

Беларусы на "крытай": як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях

Па даных праваабаронцаў, па стане на 26 жніўня 2024 года як мінімум 84 палітзняволеных перавялі на турэмны рэжым і супраць яшчэ 49 распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства