viasna on patreon

Палітвязня, якога раней асудзілі за лайк, зноўку судзяць — цяпер яму пагражае да 15 гадоў калоніі

2024 2024-09-02T12:33:47+0300 2024-09-02T17:39:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкім абласным судзе 2 верасня распачынаецца новы суд над 41-гадовым палітвязняволеным рабочым з Баранавічаў Яўгенам Кладавым, якога ў лістападзе 2023 года асудзілі да года зняволення за "абразу Лукашэнкі". Пасля адбыцця першага тэрміну мужчыну не вызвалілі з калоніі, а ўзбудзілі новую крымінальную справу за допісы і каментары ў інтэрнэце паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку за "заклікі да санкцыяў" і  "арганізацыю масавых беспарадкаў". Перад другім судом Яўгена дадалі ў "спіс тэрарыстаў", тым самым абмежаваўшы ў грашовых пераводах. Справу ў закрытым рэжыме разглядае Мікалай Сянько.

Яўген Кладоў
Яўген Кладаў

Яўгена судзяць паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім);
  • ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
  • ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
  • ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Мяркуючы па артыкулах, справа тычыцца каментароў і допісаў у інтэрнэце. Яўгену пагражае да 15 гадоў калоніі.

Пад вартай палітвязень утрымліваецца з 30 жніўня 2023 года. Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч 24 лістапада 2023 года за лайк у Аднакласніках пад карыкатурамі на Лукашэнку прызначыў год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У "спіс тэрарыстаў" Яўгена ўнеслі ў сярэдзіне ліпеня 2024 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства