viasna on patreon

Пачынаецца суд над затрыманай падчас рэйду за салідарнасць з палітвязнямі 

2024 2024-09-03T09:17:40+0300 2024-09-03T09:24:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kraucova_12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юлія Краўцова. Фота з сацсетак

Юлія Краўцова. Фота з сацсетак

У Мінскім абласным судзе 3 верасня пачынаюць судзіць 48-гадовую палітзняволеную Юлію Краўцову, затрыманую падчас рэйду КДБ за салідарнасць з палітвязнямі 23 студзеня 2024 года. Жанчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сутнасць абвінавачвання невядомая. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Рыбакоў.

Паводле інфармацыі "Вясны" мініум 14 затрыманых у студзені 2024 года патрапілі пад судовы крымінальны пераслед — кагосьці ўжо асудзілі, а хтосьці чакае працэс, які распачнецца днямі. Жанчым, як правіла, прызначаюць да трох гадоў калоніі. Так, за студзеньскі рэйд ужо асудзілі Ірыну ТакарчукАлесю СяргеенкуАлену ДземянчукНадзею Лескавец, Наталлю Харытонаву-Крыжэвіч

Месца ўтрымання Юліі: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Юлія Валер'еўна Краўцова

Сем месяцаў пасля рэйду за салідарнасць з палітвязнямі: больш за 20 чалавек пад вартай, 9 з іх патрапілі пад суд

"Вясна" распавядае пра вынікі студзеньскага рэйду праз сем месяцаў і пераслед за салідарнасць з палітвязнямі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства