viasna on patreon

У Беларусі памілавалі яшчэ 30 палітзняволеных Дапоўнена

2024 2024-09-06T22:20:00+0300 2024-09-06T22:33:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhanchyny-kalonia-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чацвёртага верасня стала вядома, што паводле новага Указа № 343 "Аб памілаванні асуджаных" на волю выходзяць яшчэ 30 палітвязняў, асуджаных паводле пратэсных артыкулаў. Паведамляецца, што сярод іх сем жанчын і 23 мужчыны. Большасць з іх з'яўляюцца бацькамі непаўналетніх і малалетніх дзяцей. Вядома, што справы памілаваных палітвязняў разглядала камісія генпракурора Андрэя Шведа, які ўзначавальвае гэтак званую "камісію па вяртанні". Па стане на вечар 6 верасня, раваабаронцам вядомы прозвішчы 10 вызваленых палітвязняў. Мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых.  

Увечары 4 верасня "Наша Ніва" паведаміла, што па памілаванні выйшла адна з заснавальніц "Маці-328" Марына КісялевічУ траўні 2022 года жанчыну асудзілі да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яе судзілі па "даносу неабыякавага" па допісах "УКантакце" па двух дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку). Тэрмін жанчына адбывала ў берасцейскай ПУАТ-1. Па інфармацыі праваабаронцаў, 12 красавіка 2024 прайшло судовае пасяджэнне па ўзмацненні пакарання палітзняволенай. У выніку Марыне замянілі абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі тэрмінам на 10 месяцаў.

Таксама ўвечары 4 верасня стала вядома, што на волю па памілаванні выйшла палітзняволеная Вікторыя ГаўрылінаПра гэта паведаміла "Люстэрка" са спасылкай на Васкрасенскага. Вікторыя — прадпрымальніца, танцорка, маці дваіх дзяцей. Яе абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў, зліве дадзеных сілавікоў, удзеле ў плане «Перамога», фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і асудзілі да трох гадоў і трох месяцаў калоніі. Свой тэрмін яна адбывала ў папраўчай калоніі № 4.

Па памілаванні на волю выйшла менеджарка EPAM Дзіяна Завадская, якую затрымалі па вяртанні з Грузіі. Пра гэта паведамляе "Медыязона". Пра Дзіяну вядома, што да затрымання яна ўзначальвала каманду тэсціроўшчыкаў у EPAM. Пасля пачатку вайны яна разам з сынам, якому цяпер 7 гадоў, выехала ў Тбілісі. Але ў нейкі момант вырашыла вярнуцца ў Беларусь, хоць час ад часу выязджала за мяжу. Яе асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту і данаты на падтрымку Украіны. Які тэрмін прысудзілі Завадскай — невядома. 

Увечары 6 верасня стала вядома, што на волю па памілаванні выйшаў палітзняволены Іван КашкоПра гэта паведаміў Васкрасенскі ў прапагандысцкай праграме, заўважыла "Люстэрка". Ён адназчыў, што Кашко выйшаў "у апошняй партыі" памілаваных палітвязняў.

"Па неабходнасці яго памілавання разгарэлася вельмі шырокая дыскусія. < ... > Вось ён ужо на волі. Паглядзець. Мы далі яму аванс з перавагай у адзін голас".

Іван Кашко — байкер з Ліды, асуджаны да пазбаўлення волі паводле пяці крымінальных артыкулаў за каментары ў інтэрнэце. Прысуд быў вынесены 12 снежня 2022 году у Гродзенскім абласным судзе. Івана дадалі ў "спіс тэрарыстаў" і "спіс экстрэмістаў".

Інфармацыя дапаўняецца.

Нагадаем, з трэцяга ліпеня гэта трэцяя хваля памілавання палітзняволеных. Агулам паведамляецца пра 78 памілаваных палітзняволеных. Сярод памілаваных Васіль БераснеўАла ЗуеваВольга СтаброўскаяВольга Новікава, Ірына Санкоўская, анкахворы палітвязень Павел Кучынскі і журналістка Ксенія Луцкіна.

Больш за 20 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснеў

16 жніўня Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, а некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні.

Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусёў

Па стане на 5 ліпеня праваабаронцам "Вясны" дакладна вядома пра 18 палітзняволеных, якія трэцяга ліпеня выйшлі на волю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства