viasna on patreon

Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-09-04T17:32:18+0300 2024-09-04T17:33:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/silavik_956_9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

4 верасня 2024 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.),  адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

  1. Афанасій Афанасенкаў асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 Крымінальнага кодэксу да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  2. Уладзімір Дэмбіцкі асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 Крымінальнага кодэксу  да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  3. Яўген Вялесік асуджаны за абразу А. Лукашэнкі і паклёп на яго па арт. 368 Крымінальнага кодэксу да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  4. Яўген Блінкоў асуджаны за абразу прадстаўнікоў улады па арт. 369 Крымінальнага кодэксу да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  5. Наталля Сцёпіна асуджана па арт. 367 Крымінальнага кодэксу за паклёп на А. Лукашэнку да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладнавызваліць палітвязняў Афанасія Афанасенкава, Уладзіміра Дэмбіцкага, Яўгена Вялесіка, Яўгена Блінкова, Наталлю Сцёпіну і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі ПЭН;

Прававая ініцыятыва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства