viasna on patreon

Ціск на палітвязняў, новыя затрыманні і абнаўленне спісу "экстрэмісцкіх матэрыялаў": хроніка пераследу 10-11 верасня Дапоўнена

2024 2024-09-11T12:20:00+0300 2024-09-11T13:28:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palina-szarenda-panasjuk_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10-11 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Палітзняволеную Паліну Шарэнда-Панасюк этапавалі назад у СІЗА Гомеля. Там яе адразу ж змясцілі ў карцар

palina-szarenda-panasjuk_1.jpg
Паліна Шарэнда-Панасюк

Як паведаміў муж Паліны Андрэй Шарэнда, па чарговай справе па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) супраць Паліны ўжо скончыліся следчыя дзеянні. І сёння стала вядома, што жанчыну перавялі з ІЧУ Рэчыцы ў СІЗА Гомеля.

І калі блізкія патэлефанавалі ў гомельскае СІЗА, каб даведацца наконт здароўя палітзняволенай і магчымасці перадаць перадачу — ім адказалі, што Паліна змешчана ў карцар на 10 дзён, паведаміла "Берасцейская вясна". 


За ўдзел у акцыях пратэсту затрыманы жыхар Гродна

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што затрыманы прытрымліваўся анархісцкіх поглядаў.

На "пакаяльным відэа" ад 11 верасня гарадзенца прымусілі сказаць, што "ў 2025 годзе ён нікуды не будзе выходзіць".


За татуіроўкі затрымалі жыхара Барысава

Мужчына меў татуіроўкі нацысцкай свастыкі, БЧБ-сцяга са словам "Жыве", а таксама абрэвіятуру "АСАВ".

На "пакаяльным відэа" ад 11 верасня затрыманага прымусілі прасіць прабачэння ў міліцыянтаў і ветэранаў.


Намесніка дырэктара кампаніі па юрыдычных кансультацыях затрымалі за ўдзел у пратэстах

На "пакаяльным відэа" ад 10 верасня мужчына кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у несанкцыянаваных мітынгах, сфатаграфаваўся з Марыяй Калеснікавай, а таксама рабіў рэпосты з "экстрэмісцкіх" каналаў.


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі Telegram канал "Solar Cross", старонка ва "Укантакце" "Страна для жизни", Youtube-канал "Страна для жизни 4- BY", а таксама TikTok-старонкі "slava", "сонiк", "Беларус", "Andrei Bardukhayeu-Arol", "Zmahar", "Dynama Miensk".


Сілавікі адсправаздачыліся аб хапуне ў Бярозе — затрымалі як мінімум 10 чалавек

Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што "астатнім 14 прыцягнутым асобам, абраная мера стрымання не звязаная з пазбаўленнем волі".


У Баранавічах затрымалі двух братоў за ўдзел у пратэстах

На "пакаяльным відэа" адзін мужчына гаворыць, што падчас мітынгаў у 2020 годзе яны былі ў цэнтры горада, а ягоны брат — што яны выязджалі і ў Мінск. У гэты момант паказваюць сэлфі аднаго з іх з Паўлам Латушкам.

Як паведаміла "Медыязона", у сацыяльных сетках браты падпісаныя як Вадзім і Алег Хільчук.

Трэці затрыманы гаворыць, што 9 жніўня 2020 года знаходзіўся ў двары вуліцы Камуністычнай, 18, але на гукі сірэны і крыкаў вырашыў схадзіць у цэнтр горада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства