viasna on patreon

У Беларусі памілавалі яшчэ 37 палітзняволеных. Хто гэтыя людзі? Дапоўнена

2024 2024-09-18T15:57:00+0300 2024-09-19T12:39:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bobruisk_kolonija_2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 верасня 2024 году стала вядома, што паводле новага Указа Лукашэнкі на волю выходзяць яшчэ 37 палітвязняў, асуджаных паводле пратэсных артыкулаў. Паведамляецца, што сярод іх шэсць жанчын, а таксама людзі з хранічнымі захворваннямі, інваліднасцю, пенсіянеры. 

Вядома, што справы памілаваных палітвязняў разглядала камісія генпракурора Андрэя Шведа, які ўзначавальвае гэтак званую "камісію па вяртанні". Вызваленне людзей прымеркаванае да Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў Беларусі 17 верасня. 

Вядомыя прозвішчы ўсіх вызваленых людзей.

Першымі "Нашай ніве" сталі вядомыя прозвішчы пяці вызваленых. Гэта Аляксандр Фікаў, Таццяна Біруля, Анжэла Сікорская, Міхаіл КорзунКацярына Джыг.

Аляксандр Фікаў
Аляксандр Фікаў

Аляксандр Фікаў — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Быў асуджаны паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі, зімой 2023 года (данаты рабіў у крыптавалюце). 20 чэрвеня 2023 году асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

birulia_tacciana.png
Таццяна Біруля

Таццяна Біруля з Салігорску  была ўзята пад варту за распаўсюд пратэсных газет. Яе судзілі за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы, здзейсненае групай асоб (ч. 3 арт. 130), апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці (арт. 341). Таксама фігурантаў справы абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі) і ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Прысуд агулчылі 12 снежня 2022 года: шэсць гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Анжэла Сікорская асуджана паводле арт. 391 (абраза суддзі або народнага засядацеля), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (знявага Лукашэнкі), ч. 2 арт. 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак). 6 верасня 2023 г. ёй прысудзілі чатыры гады калоніі агульнага рэжыму

Міхаіл Корзун
Міхаіл Корзун

Міхаіла Корзуна судзілі за "распальванні сацыяльнай варожасці" (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса). 6 кастрычніка 2022 г. яму прызначылі чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму

Кацярына Джыг была затрыманая за каментары ў сацсетках. У Кацярыны чацвёра дзяцей, адзін з іх непаўналетніх, старэйшая дачка з інваліднасцю другой групы. Асуджаная па ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 2 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі) 27 ліпеня 2023 г. Прысуд — 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму


Днём 17 верасня сталі вядомыя прозвішчы яшчэ 10 памілаваных палітвязняў. Гэта Аляксандр Емяльянаў, Ігар Барысаў, Аляксандр Пасцерняк, Уладзіслаў Папоў, Аляксандр Жандораў, Сяргей Мацюхевіч, Яўген Нарэйка, Андрэй Астрацоў, Віталь Чарнавусаў, Зоя Баранава.

Аляксандр Емельянаў
Аляксандр Емельянаў

Аляксандра Емельянава асудзілі за распальванне іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса) і абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) 27 студзеня 2023 года да трох гадоў пазбаўлення волі. Мужчыну судзілі за каментары ў інтэрнэце.

Ігар Барысаў асуджаны 15 жніўня 2023 году паводле арт. 364 (гвалт або пагроза гвалтам супрацоўнікам унутраных спраў), ч. 2 арт. 366 (гвалт або пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса да пазбаўлення волі. Тэрмін невядомы.

25-гадовы Аляксандр Пасцерняк быў затрыманы ў Гродне за тое, што нібыта ў першыя дні вайны ён напісаў паведамленне ў чат-бот "Nexta" аб тым, што беларускія войскі накіроўваюцца ва Украіну. Яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 13 ч. 1 арт. 293, ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса  21 ліпеня 2023 г.  Аляксандру прысудзілі пазбаўленне волі (дакладны тэрмін невядомы).

22-гадовага Уладзіслава Папова абвінавацілі ў тым, што ён з 24 па 25 лютага 2022 года рабіў фота і відэа ваеннай тэхнікі, вайскоўцаў, а таксама ваеннага аэрадрома ў Бабруйску. 27 сакавіка 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса на два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

zhandorau.jpeg
Аляксандр Жандораў

Аляксандр Жандораў асуджаны да пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці, учыненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэксу. Справу разглядалі 19 траўня 2023 года. Прысуд невядомы.

Сяргей Мацюхевіч — індывідуальны прадпрымальнік з Брэста, якога асудзілі за распальванне іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса) за тое, што ён нібыта ў ліпені 2020 году падахвочваў грамадзян да ўжывання гвалту ў дачыненні да сілавікоў. 3 лістапада 2022 года вынесены прысуд: пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Яўген Нарэйка асуджаны паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 366 КК (Гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы), арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці) і па арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак) да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за каментары. Прысуд агучаны ў чэрвені 2022 году. 

Андрэй Астрацоў — жыхар Ліды, асуджаны на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па крымінальнай справе па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 366 КК - (Пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), арт. 364 КК (Пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў). Прысуд агучаны 7 верасня 2021 году.

Віталь Чарнавусаў 8 снежня 2022 года асуджаны за данаты ў BYSOL паводле ч. 1 арт. 361-2, ч. 2 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Вынік суда — 5 гадоў калоніі і штраф 16 тысяч рублёў.

Зоя Баранава — 66-гадовая жыхарка Шуміліншчыны. Яна была асуджаная паводле арт. 369 і ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса за падпіскі на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы, рэпосты з іх, а таксама выявы бел-чырвона-белых сцягоў і «Пагоні», перадрукаваныя з розных крыніц карыкатуры на Лукашэнку і Пуціна. Як кажуць яе знаёмыя, жанчына заўсёды вызначалася прынцыповасцю, уважліва сачыла за палітычнымі падзеямі і добра разбіралася ў гісторыі (школьным настаўнікам гісторыі быў яе бацька). 30 жніўня 2023 года ёй прысудзілі пазбаўленне волі, дакладны тэрмін невядомы.


Увечары 17 верасня сталі вядомыя прозвішчы яшчэ 10 памілаваных палітвязняў. Гэта Аляксандр Рукойць, Аляксандр Пугач, Дзмітрый Кушалевіч, Алег Завадскі, Аляксандр Жук, Мікалай Амельчанка, Дзмітрый Сінюта, Сяргей Мазоль, Віталь Санько, Андрэй Рамановіч.

Аляксандр Рукойць — адзін з пяці ўдзельнікаў закрытага чата "Саюз беларускага нацыянальнага шчыта". Ягоасудзілі паводле ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання ў ім) і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці) да трох гадоў калоніі 8 лістапада 2022 году.

Аляксандра Пугача асудзілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці), ч. 1 арт. 366 КК (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) за каментары. 16 студзеня 2023 г. яму прызначылі пакаранне ў выглядзе трох з паловай гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і кампенсацыю маральнай шкоды памерам 10 000 рублёў і 100 базавых велічыняў.

Дзмітрый Кушалевіч са Свіслачы 13 снежня 2022 года быў асуджаны да пазбаўлення волі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 366 КК (Пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы), арт. 367 КК (Паклёп на Лукашэнку), арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі).

46-гадовага Алега Завадскага абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі ( ч. 1 арт. 368 КК), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК) за публікацыі ў мэсэнджары. 31 сакавіка 2023 года Завадскаму прызначылі 3,5 гады пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

zhuk_alexander.jpg
Аляксандр Жук

Аляксандр Жук — фігурант так званай "справы карагодаў", якая датычыцца акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у пратэстах іасудзілі да пазбаўлення волі тэрмінам на 2,5 гады пазбаўлення волі 5 красавіка 2024 году.

Мікалай Амельчанка асуджаны да пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 203-1, ч. 1 арт. 361-4, ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Прысуд вынесены 7 кастрычніка 2022 году.

Дзмітрый Сінюта быў асуджаны да пазбаўлення волі па ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Яго асудзілі да пазбаўлення волі 5 верасня 2023 году, дакладны тэрмін невядомы.

mazol_siarhej.png
Сяргей Мазоль

Сяргей Мазоль асуджаны паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса 23 чэрвеня 2023 года да 2,5 гадоў калоніі. Падставай для крымінальнай справы стала тое, што 11 сакавіка 2022 года Мазоль адправіў у тэлеграм-бот «Рэдакцыя NEXTA» адно паведамленне.

Віталь Санько — жыхар Гродна. Быў затрыманы паводле арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) і ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэксу. Асуджаны ў лістападзе 2023 году да пазбаўлення волі. Дакладны тэрмін невядомы.

Андрэй Рамановіч быў затрыманы за відэаролік, які ён накіраваў у "экстрэмісцкі" тэлеграм-канал. На Андрэя была заведзена крымінальная справа паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яго асудзілі да 2,5 гадоў калоніі.


Андрэй Толчын
Андрэй Толчын

На волю выйшаў журналіст Андрэй ТолчынАндрэй — даўні стваральнік гарадской газеты «Гомельскія ведамасці», журналіст-фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. 21 сакавіка 2023 года яго пакаралі 2,5 гадамі калоніі за «паклёп у дачыненні Лукашэнкі» і за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

mardzilovich.png
Сяргей Мардзіловіч

Выйшаў на волю таксама Сяргей Мардзіловіч. Ён працаваў мэнэджэрам па міжнародных перавозках кампаніі "Трансглабал". Паводле версіі абвінавачання, Сяргей каментаваў паведамленні ў больш за 30-ці групах і нібыта пакінуў 43 тысячы каментароў), а таксама перадаваў звесткі аб сваім былым аднакласніку-сілавіку ў «Чорную кнігу Беларусі». Сяргей мае двух дзяцей. 31 ліпеня 2023 г. над ім пачаўся суд паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), арт. 391 (абраза суддзі ці народнага засядацеля), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Вынік суда невядомы.


Увечары 18 верасня сталі вядомыя апошнія імёны вызваленых палітвязняў. Гэта Дзмітрый ЛагуценкаАндрэй ІгнатовічДзмітрый УтоўкаВіталь ЦыдзікВіталь ЮрэняСяргей ФісюкАляксандр БараноўскіІрына Гарачкіна, Канстанцін Саламіюк, Юлія Лабунова.

Дзмітрый Лагуценка 19 чэрвеня 2023 г. асудзілі да пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Дакладны тэрмін невядомы. 

Андрэя Ігнатовіча са Светлагорску абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Яму было прызначана пазбаўленне волі на тэрмін два гады калоніі. 

Дзмітрый Утоўка асуджаны 27 красавіка 2023 году  за абразу прадстаўніка ўлады, суддзі і А.Лукашэнкі па арт. 369, 391 і 368 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі. Вядома, што ён артадонт з Заслаўя. Мае інваліднасць па слыху, у зняволенні знаходзіўся са слыхавым апаратам, у якім трэба было мяняць батарэйкі. Дзмітрый атрымліваў грашовую дапамогу па інваліднасці, але яе ўтрымлівалі дзеля выплаты штрафаў. 

Віталь Цыдзік быў асуджаны 25 кастрычніка 2023 года да пазбаўлення волі (дакладны тэрмін невядомы). Віталя судзі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

jurenja.jpg
Віталь Юрэня

Віталь Юрэня — выпускнік Ліцэя БДУ 2013 года, асуджаны 11 ліпеня 2023 г. паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі, да трох гадоў калоніі. 

Сяргей Фісюк асуджаны ў жніўні 2022 году паводле "справы Зельцэра" паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса да трох гадоў пазбаўлення волі.

Аляксандр Бараноўскі нібыта прадастаўляў грашовыя сродкі для забеспячэння "экстрэмісцкай" дзейнасці (ч. 1 арт. 361-2 КК), таксама яго абвінавацілі ў паўторным фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361-2 КК). 22 лістапада 2023 года яму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

garachnikava.jpg
Ірына Гарачкіна

Ірына Гарачкіна была асуджаная паводле ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў) і ч. 1 арт. 405 КК (пакрыванне цяжкага злачынства) да шасці гадоў пазбаўлення волі. Суд адбыўся 17 кастрычніка 2022 году.

Канстанцін Саламіюк асуджаны 14 лютага 2024 году паводле арт. 368 ч. 1 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу да двух гадоў пазбаўлення волі.

labunova_yulia.jpg
Юлія Лабунова

Юлія Лабунова была затрымана па крымінальнай справе за перформанс на гарадскіх могілках, калі кампанія маладых людзей усталявала на магілу партрэт Лукашэнкі і адкаркавала шампанскае паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства). Яе асудзілі 20 траўня 2022 года да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі.


Нагадаем, з трэцяга ліпеня гэта чацвёртая хваля памілавання палітзняволеных. Такім чынам, агулам вызвалена 115 чалавек.

У Беларусі памілавалі яшчэ 30 палітзняволеных

Паведамляецца, што сярод іх сем жанчын і 23 мужчыны.

Больш за 20 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснеў

16 жніўня Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, а некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні.

Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусёў

Па стане на 5 ліпеня праваабаронцам "Вясны" дакладна вядома пра 18 палітзняволеных, якія трэцяга ліпеня выйшлі на волю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства