viasna on patreon

"Пераапранулі ў цывільнае адзенне, далі грошы на дарогу і адправілі прэч": як палітвязні выходзяць па памілаванні

2024 2024-09-17T15:26:41+0300 2024-09-17T15:26:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bobruisk_kolonija_2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За апошнія тры месяцы ў Беларусі па памілаванні з месцаў несвабоды агулам выйшлі мінімум 115 палітвязняў, сярод якіх пенсіянеры і людзі з сур'ёзнымі захворваннямі. Праўладны актывіст Юрый Васкрасенскі заявіў, што ўладам паступіла яшчэ 900 прашэнняў аб памілаванні. Пры гэтым, паводле інфармацыі ад былых палітвязняў, Васкрасенскі асабіста абзвоньвае родных палітвязняў і агітуе паўплываць на блізкіх, каб тыя напісалі прашэнне. Адзін з памілаваных распавёў "Вясне" пра прапанову напісаць прашэнне, пра пагрозы за адмову, пра дзень вызвалення і абмежаванні на волі.

Бобруйская колония № 2. Скриншот из видеосюжета ОНТ
Фота мае ілюстрацыйны характар

"У іх засталіся ўсе прысуды і апеляцыі"

Іван (імя змененае ў мэтах бяспекі) узгадвае, што напісаць прашэнне на памілаванне яму прапанавалі за некалькі тыдняў да вызвалення. Мужчына спачатку адмовіўся, але праз некалькі дзён яго зноў выклікалі і патлумачылі, што ў выпадку адмовы астатні тэрмін "падасца яму пеклам". Іван зноў адмовіўся, але на наступны дзень перад ім паклалі паперу і ручку і з пагрозамі настаялі на напісанні прашэння.

У Беларусі памілавалі яшчэ 30 палітвязняў

Чацвёртага верасня стала вядома, што паводле новага ўказу № 343 "Аб памілаванні асуджаных" на свабоду выходзяць яшчэ 30 палітвязняў, асуджаных паводле пратэстных артыкулаў. Паведамляецца, што сярод іх 7 жанчын і 23 мужчын. Большасць з іх бацькі непаўналетніх і малалетніх дзяцей. Вядома, што справы памілаваных палітвязняў разглядала камісія генпракурора Андрэя Шведа, які ўзначальвае так званую "камісію па вяртанні". Нагадаем, што мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых.

Пасля гэтага ўсё заціхла роўна да дня вызвалення.

"У той дзень мяне забралі з прамзоны і адпусцілі, пры гэтым рэчы, а самае галоўнае дакументы ўсе акрамя пашпарта і пасведчання кіроўцы — не вярнулі. То бок, у іх засталіся ўсе прысуды, апеляцыі і г.д. Груба кажучы пераапранулі ў цывільнае адзенне, далі грошы на дарогу і харчаванне, тыя грошы, што былі на рахунку, і адправілі прэч.

Цябе забірае днявальны штаба, прыводзіць у штаб, там "рэжымнік" забірае цябе, ідзяце ў пакой прыёму асуджаных, туды прыносяць "усе твае рэчы", пры чым рэчы прыносяць раней, чым ты прыходзіш. Кажуць: "Пераапранайся, забірай рэчы", затым выводзяць да выхаду, там сустракае начальнік калоніі, ты падпісваешся за вызваленне, табе даюць даведку, вядуць да бухгалтаркі, яна выдае грошы, і цябе выводзяць за браму. Аб вызваленні я даведаўся ў той момант, калі мяне прывёў днявальны ў штаб, да гэтага ніхто нічога не кажа".

Паводле словаў Івана, Юрый Васкрасенскі абзвоньваў родных некаторых зняволеных і прапаноўваў ім даць інтэрв'ю.

Абмежаванні пасля вызвалення

Пасля памілавання зняволеным трэба стаць на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі (КВІ) і хадзіць адзначацца раз на тыдзень. Пры гэтым вусна ім паведамляюць, што ў выпадку, калі яны не працуюць, то раз на тыдзень мусяць адпрацаваць восем гадзін на грамадскіх працах. Судзімасць пасля памілавання Івану не знялі. Акрамя гэтага, яму паставілі забарону на выезд з Беларусі на тэрмін роўны неадбытаму тэрміну пакарання.

З моманту вызвалення да Івана адзін раз прыехалі супрацоўнікі міліцыі, праверылі тэлефон на наяўнасць "экстрэмізму". Сказалі, каб ён "не лез нікуды". Пры гэтым, кажа суразмоўца, былі карэктныя і ветлівыя.

"Невінаватыя людзі вымушаныя звяртацца да дыктатара з просьбай выпусціць іх на волю". Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні

У беларускіх калоніях і турмах палітвязні, асуджаныя паводле адвольных абвінавачванняў, сутыкаюцца з дадатковым ціскам: іх прымушаюць прызнаваць віну за злачынствы, якіх яны не здзяйснялі. Тым не менш, гэта прызнанне — не больш чым інструмент прапаганды і ціску, які цынічна выкарыстоўваецца рэжымам Лукашэнкі для ўмацавання сваёй улады і знішчэння любых праяў іншадумства. "Прызнанне віны" з'яўляецца ўмовай для палітвязняў для таго, каб выйсці на волю раней за тэрмін, у прыватнасці па памілаванні. Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства