viasna on patreon

Палітвязня Генадзя Васілюка ізноў асудзілі да калоніі. А таксама яго жонку, і яшчэ траіх чалавек

2024 2024-09-17T15:32:17+0300 2024-09-18T12:21:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/henadz-vasiljuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Генадзь Васілюк

Палітвязень Генадзь Васілюк

У Ленінскім судзе Брэста 16 верасня 2024 года суддзя Андрэй Грушко вынес прысуд па крымінальнай справе Генадзя Васілюка, Ганны Васілюк, Дзяніса Андрашука, Мікалая Пратасевіча і Рамана Парфёнава. Усіх абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 (групавое парушэнне грамадскага парадку).

Як піша "Берасцейская вясна", іх прызналі вінаватымі і прысудзілі:

Ганне Васілюк — год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;

Дзянісу Андрашуку — адзін год і шэсць месяцаў калоніі;

Мікалаю Пратасевічу — адзін год і шэсць месяцаў калоніі;

Раману Парфёнаву — адзін год і шэсць месяцаў калоніі.

Як вынікае з прэс-рэлізу суда,  палітвязень Генадзь Васілюк атрымаў таксама паўтара года калоніі, але з улікам неадбытага папярэдняга пакарання яму канчаткова прызначана два гады калоніі агульнага рэжыму.

Паводле паведамлення суда, сутнасць абвінавачвання супраць усіх палягала ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Берасці яны "выкрыквалі лозунгі, свісталі, пляскалі ў далоні, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку". Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.

Генадзь Васілюк — машыніст-чыгуначнік з вялікім стажам з Брэста. Спачатку, у верасні 2023 года, яго затрымалі і асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), пасля чаго яго звольнікі "па дамоўленасці бакоў". А 7 снежня 2023 года мужчыну змясцілі пад варту па крымінальнай справе за паклёп на Лукашэнку (арт. 367 КК).

Асуджаны 26 лютага 2024 года да пазбаўлення волі. Пракурор запытваў для яго 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі.  

 Яму прысудзілі паўтара года калоніі з-за трох «класаў» у «Аднакласніках» (у вачах абвінавачвання гэта ператварылася ў «распаўсюд паклёпу на Лукашэнку»).

Такім чынам, ужо вядома пра 53 асуджаных паводле артыкула 342 КК за Берасцейскія пратэсты, якія праходзілі 10 жніўня 2020 года. Па такім артыкуле за пратэсты таго дня судзяць з фармулёўкамі» выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку " — гэта значыць людзей судзяць за рэалізацыю права на мірны пратэст.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства