viasna on patreon

Затрыманне фатографа, краязнаўцы і блогера, прызнанне "БелМемаў" "экстрэмісцкімі": хроніка пераследу 19-20 верасня

2024 2024-09-20T13:33:53+0300 2024-09-20T13:33:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belmemy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19-20 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Віцебску, верагодна, затрымалі вядомага мінскага блогера Bulbanews

vital-khramcou.jpg
Віталь Храмцоў

Учора ў раскладзе суда Чыгуначнага раёна адзначылася імя Віталя Аляксандравіча Храмцова. Пад такімі дадзенымі вядомы блогер Bulbanews, паведаміў 20 верасня тэлеграм-канал "Витебск, я гуляю!".

У сацсетках блогер быў апошні раз у сераду ўвечары.

Таму вельмі верагодна, што ўсё ж менавіта ён трапіў пад дзве адміністратыўкі па прыездзе ў Віцебск — мужчыну абвінавацілі ў распаўсюдзе "экстрэмізму" і дробным хуліганстве.


Старонка з беларускімі мемамі ў Instagram прызнаная "экстрэмісцкай"

Гаворка пра акаўнт "БелМемы", на які падпісаныя больш за 1700 чалавек. "Экстрэмісцкі" статус старонцы надаў суд Ленінскага раёну Гродна 18 верасня.

Таксама ў "экстрэмісцкі" спіс трапілі Instagram-старонкі "Андрей Стрижак", "Libereco PHR", "INeedHelpBY", Telegram-канал, чат, старонкі ў Youtube, Instagram, TikTok "Оля Токарчук", TikTok-старонкі "nikmen131", "Не Избранные", а таксама сацсеткі праекту "Около культуры".


У Століне затрымалі як мінімум 5 чалавек

Праўладныя тэлеграм-каналы напісалі 19 верасня, што затрыманыя "займаліся экстрэмісцкай дзейнасцю".

Як паведаміла "Берасцейская вясна", адзін з затрыманых у сацсетках падпісаны як Вадзім Вяткоўскі.

"Хапун" у Глыбокім — затрымалі як мінімум 12 чалавек

Іх усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту. На відэа сілавікоў паказана, як аднаго з затрыманых са зламанай рукой паклалі тварам на падлогу.

Па звестках "Віцебскай вясны" ад 19 верасня, затрымана 12 чалавек, у тым ліку краязнаўца і даўні грамадскі актывіст Павел Лаўрыновіч і фотамастак Айвар Удрыс. Частку затрыманых адразу адвезлі ў Віцебскі следчы ізалятар. Ім інкрымінуюць арт. 342 КК (арганізацыя, падрыхтоўка або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства